У Мінску адкрылі помнік Валянціну Ваньковічу
Аўтары статуі — скульптар Уладзімір Слабодчыкаў і архітэктар Барыс Казакоў — выявілі Ваньковіча з палітрай у поўны рост. Кампазіцыя вырабленая на сродкі Міністэрства культуры і генеральнага фундатара Нацыянальнага мастацкага музея — ЗП «
Міністр культуры Павел Латушка назваў кампазіцыю «цудоўнай», а яе адкрыццё — «важнай падзеяй для сталіцы і краіны»: «Мастак і грамадскі дзеяч Валенцій Ваньковіч любіў сваю Беларусь і марыў пра яе, знаходзячыся далёка за межамі Радзімы. Беларусы па праве могуць ганарыцца тым, што гэты мастак, які нарадзіўся 210 гадоў таму, належыць еўрапейскаму і сусветнаму мастацтву».
Помнік Ваньковічу ствараўся больш за 20 гадоў. Чаму так доўга?«
***
Валянцін Ваньковіч нарадзіўся 12 мая 1800 года ў маёнтку Калюжыцы Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Бярэзінскі раён Мінскай вобласці) у сям’і спадчыннага павятовага суддзі Мельхіёра Ваньковіча і Схаластыкі Гарэцкай, сястры апальнага пасля 1830 года паэта Антона Гарэцкага.
Сям’я Ваньковічаў была звязаная сваяцтвам з Ордамі, Корсакамі, Малеўскімі, Міцкевічамі, Манюшкамі, Тавяньскімі.
Вучыўся ў Віленскім універсітэце, у Пецярбургу ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
У Пецярбургу Ваньковіч задумвае два партрэты — Пушкіна і Міцкевіча. Другі партрэт бясследна знік, захаваўся толькі накід. 1828 год прынёс Ваньковічу вядомасць — на выставе ў Акадэміі мастацтваў ён паказаў партрэт Адама Міцкевіча, які зрабіўся пасля хрэстаматыйным.
У Мінску Ваньковіч жыў ад лютага 1829 да 1839. У той час ён быў ужо прызнаным у Еўропе мастаком.
Складаная палітычная абстаноўка пасля 1830 г. і жаданне ўбачыць карціны вялікіх мастакоў эпохі Адраджэння падахвочваюць Ваньковіча пакінуць Мінск і з’ехаць у Еўропу.У канцы 1841 года Ваньковіч прыехаў у Парыж і спыніўся ў свайго сябра Адама Міцкевіча, у хаце якога і памёр ва ўзросце 42 гадоў. Пахаваны ў Парыжы.
Мастак пражыў і памёр далёка ад радзімы ў росквіце творчых сіл, пакінуўшы пасля сябе галерэю выдатных рамантычных партрэтаў. Толькі невялікая іх частка захавалася ў музеях і прыватных зборах Англіі, Францыі, Італіі, Польшчы, Літвы, Расіі.
У Беларусі няма ніводнай працы Ваньковіча.БелаПАН