Дыялог на мове мастацтваў

Источник материала:  
Афіцыйная сталіца пазнаёміцца з дасягненнямі сталіцы культурнай
Звыш 50 вернісажаў, канцэртаў, творчых сустрэч, фестываляў прайшло ў Полацку пад час акцыі “Культурная сталіца 2010”. Як вядома, на пачатку 2010 года Міністэрства культуры дало старт акцыі “Культурная сталіца Беларусі”, закліканай развіваць і ўзбагачаць культурнае жыццё рэгіёнаў, актывізаваць мясцовыя грамадскія ініцыятывы па падтрымцы нацыянальнай культуры, прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці, турыстаў. Дзякуючы акцыі палачане і госці старажытнага горада пазнаёміліся з культурнымі дасягненнямі Беларусі, убачылі лепшыя творчыя калектывы краіны. На працягу года ў Полацк прыязджалі са сваімі канцэртамі Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”, ансамбль “Класік-Авангард”, “Песняры”. У гарадской Мастацкай галерэі праходзілі выставы літаграфій Напалеона Орды з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, карцін Івана Хруцкага, прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння мастака, вернісажы беларускіх і замежных сучасных мастакоў.
У Мінску ў сярэдзіне студзеня 2011 года пройдзе прэзентацыя Полацка, дзе афіцыйная сталіца пазнаёміцца з творчымі дасягненнямі культурнай сталіцы 2010 года. У Мінск прыедуць каля 400 самадзейных артыстаў, майстроў народных рамёстваў. Як чакаецца, на гала-канцэрце майстроў мастацтваў Полацкай зямлі будзе названа культурная сталіца Беларусі 2011 года.

Дзіяна Курыла



←«ЗВЕЗДЫ» ГОВОРЯТ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика