Пабачыў свет пяты том "Летапіснай хронікі Бераставіччыны"
21.12.2010 13:06
—
Новости Культуры
Пабачыў свет пяты том "Летапіснай хронікі Бераставіччыны"

– Але кропку было ставіць рана, – распавядае рэдактар-укладальнік "Памяці", метадыст па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны раённага метадычнага цэнтра Мікалай Пацэнка. – Таму мы з краязнаўцамі-аднадумцамі ўжо звыш дзясяці гадоў карпатліва збіраем гістарычныя дакументы і краязнаўчыя матэрыялы, якія на час выхаду "Памяці" яшчэ не былі адшуканы.
Асаблівасць "Хронікі" ў канкрэтыцы: дата – падзея. Падача іх глыбока асэнсавана. Бо падзея падмацоўваецца грунтоўнымі дакументальнымі матэрыяламі, каментарыямі. Дарэчы, аўтар апошніх – краязнаўца Мікалай Пацэнка.
Пры падрыхтоўцы 5-га тома, які ахоплівае 1961–1963 гады, былі вывучаны і прааналізаваны тысячы старонак розных архіўных дакументаў. Складанасць была ў тым, што ў 1963-м Бераставіцкі раён уваходзіў у склад суседняга, Свіслацкага, і асобныя дакументы прыйшлося адшукваць у адпаведных архівах.
Выданне фарматам А4 на 300 старонак праілюстравана фотаздымкамі, выкарыстанымі з архіваў Бераставіцкай і Свіслацкай раённых газет, архіваў партыйных і савецкіх органаў і інш.
Пяты том, падкрэслівае Мікалай Пацэнка, не апошні. Рэдакцыйны савет, старшыня якога намеснік старшыні Бераставіцкага райвыканкама Сяргей Чыкун, у пошуку матэрыялаў наступнага выдання. "Хроніка" патрэбна школам, бібліятэкам, гаспадаркам раёна, бо гэта яскравы летапіс роднай стараны.