Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў

Источник материала:  
16.12.2010 08:18 — Новости Культуры

Замкавы комплекс "Мір" адкрываецца для наведвальнікаў

БЕЛТА /
  • Туризм и отдых
    16 снежня 2010 года адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Замкавага комплекса "Мір" (XVI–XX стагоддзі).

    Мірскі замак – выдатны твор беларускага дойлідства, першы архітэктурны помнік Беларусі, унесены ў спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЭСКА ў 2000 годзе. У 1993 г. за "захаванне аднаго з найбольш значных помнікаў замкавай архітэктуры Беларусі, рэстаўрацыю часткі замка і рэканструкцыю" быў атрыманы дыплом міжнароднай асацыяцыі па абароне (і паляпшэнні) еўрапейскай архітэктурнай і прыроднай спадчыны "Europa Nostra", у якую ўваходзяць спецыялісты 19 краін Еўропы.

    Гісторыя замка складаная – ён перажыў шэраг эпох, насычаных палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі падзеямі ў нацыянальнай і сусветнай гісторыі.
    Адноўлены, ён і сёння з’яўляецца нацыянальным і культурна-гістарычным цэнтрам, сведчыць пра важнае месца Беларусі ў еўрапейскай гісторыі, падкрэслівае высокі ўзровень развіцця беларускіх зямель у Сярэднявеччы, выхоўвае ў нашых сучаснікаў пачуццё патрыятызму, гонару за нашу краіну і адказнасць за яе будучыню.

    У 1970 годзе была выканана часовая кансервацыя руін Мірскага замка. У 1982 годзе пачаліся рэстаўрацыйныя работы, а актыўная рэстаўрацыя Мірскага замка – у 2003-м. Яна ўключала ў сябе тры пускавыя комплексы: рэстаўрацыя з рэканструкцыяй і музеефікацыя музейнай часткі будынкаў чатырох вежаў і палацавага Паўночнага корпуса, увядзенне ў эксплуатацыю апартаментнай часткі замкавага комплексу, рэканструкцыя паркаў – рэгулярнага і пейзажнага, ачыстка става і пабудова-рэканструкцыя службовых будынкаў на тэрыторыі комплексу (флігель).
     
    1 снежня 2008 года ў Паўднёва-заходняй вежы Мірскага замка для наведвальнікаў адкрыліся 6 экспазіцый: "Будаўнічыя матэрыялы Мірскага замка", "Гістарыяграфічныя і археалагічныя даследаванні Мірскага замка", "Мастацкае афармленне печаў і камінаў XVI – пачатку ХХ ст.", "Зброевая", "Кафля Гродзеншчыны", "Традыцыйная кераміка майстроў Міра".

    1 снежня 2010 г. завяршылася рэстаўрацыя памяшканняў у Паўночным корпусе замка. Асабліва складанай была гістарычная рэканструкцыя дзвюх залаў "Сталовая ізба" XVII ст. і "Партрэтная зала" 1740–1750-х гг. У гэтых залах адноўлены кесаніраваныя і ляпныя пазалочаныя столі, усталяваныя і рэканструяваныя печы і каміны, паркетная падлога, дэкор сцен. Работы праводзіліся спецыялістамі прадпрыемства Міністэрства культуры "Белрэстаўрацыя" на падставе архіўных звестак навуковых кансультантаў.

    Усяго прадстаўлены 39 музейных экспазіцый. Яны даюць магчымасць убачыць замак рознага лёсу і гістарычнага значэння, замак, які будаваўся ў розных архітэктурных стылях і кірунках. Асобныя залы прысвечаны ўладальнікам замка - Іллінічам, Радзівілам, Вітгенштэйнам і Святаполк-Мірскім.
     
    Шырока прадстаўленыя экспазіцыі ў залах дазваляюць пазнаёміцца з побытам мінулых стагоддзяў, даведацца пра гісторыю роду і лад жыцця ўладальнікаў замка, убачыць сапраўды ўнікальныя ўзоры прадметаў мэблі – куфры, шафы і кассанэ XVII ст., калекцыю зброі, рэканструкцыі рыцарскіх даспехаў і старажытных музычных інструментаў – лютні, віёлы дэ гамба, спінета, твораў жывапісу і рэканструкцый каштоўных прадметаў ужытковага мастацтва радзівілаўскіх мануфактур: шкла ўрэчскай і фаянса свержанскай мануфактур.

    За час свайго існавання Мірскі замак неаднаразова мяняў стылі ўласнай архітэктуры ва ўгоду шматлікім гаспадарам, якіх змянілася нямала. Сёння мы маем магчымасць пазнаёміццца з пакінутай ля зандажу арыгінальнай сцяной Мірскага замка, дзе можна ўбачыць змяненні тыпаў кладкі ў розныя перыяды, з прадметамі матэрыяльнай культуры таго часу – своеасаблівымі "рэшткамі" мінулых эпох.

    Другая чарга (2010–2012 гг.) рэстаўрацыі Замкавага комплексу прадугледжвае рэканструкцыю двух гістарычных паркаў – рэгулярнага італьянскага і пейзажнага англійскага.

    Мірскі замак з’яўляецца найбольш даследаваным беларускімі археолагамі помнікам архітэктуры сусветнага значэння.

    11 прычын, па якіх варта наведаць Мірскі замак
     
    1. Слуцкі пояс
    Пояс прадстаўлены ў двух фрагментах – адзін з асноўных элементаў касцюма багатага беларускага шляхціца. Слуцкія паясы вырабляліся з тонкіх шаўковых, залатых і срэбных нітак.
     
    2. Шпалера “Паляванне на тура”
    Шпалера з распаўсюджаным у ВКЛ і Рэчы Паспалітай сюжэтам “паляванне”. Першая ў Рэспубліцы Беларусь набытая шпалера такого кшталту. Тур – сімвал моцы. Нездарма яго малявалі на гербах гарадоў. Шпалера была створана каля 400 гадоў таму назад, на пачатку XVII стагоддзя.

    3. Рогі тура
    Унікальны экспанат, знойдзены на Гродзеншчыне. Маецца толькі две адзінкі ў Беларусі. Апошні тур быў забіты ў Налібокскай пушчы ў 1627 годзе.
     
    4. Ядры гармат
    Аўтэнтычныя экспанаты. У часы будаўніцтва замка артылерыя лічылася найбольш дасканалай і сучаснай зброяй пры штурме крэпасцей. Мірскі замак будаваўся з папраўкай на новыя ваенныя тэхналогіі. Байніцы яго вежаў былі разлічаныя на артылерыйскі абстрэл. Да нашых дзён за сценамі замка знаходзяць каменныя ядры XVI–XVII стагоддзяў.
     
    5. Кавалерыйскі барабан (літаўра)
    Унікальны экспанат. У другой палове XVIIІ стагоддзя тагачасны гаспадар Мірскага замка Караль Станіслаў Радзівіл быў адным з самых магутных магнатаў Рэчы Паспалітай. Колькасць яго прыватнай арміі складала больш за 10 тысяч чалавек. Падобныя барабаны выкарыстоўваліся ў радзівілаўскай кавалерыі ў XVIIІ стагоддзі. Гучныя гукі барабанаў былі сігналам да атакі.
     
    6. Геаграфічная карта пачатку XVII стагоддзя
    Копія карты Радзівілаў. Першы гаспадар Мірскага замка з роду Радзівілаў па прозвішчы Сіротка быў вядомым падарожнікам. На пачатку XVII стагоддзя яго кніга аб пілігрымцы ў Святую зямлю была перакладзена на некалькі еўрапейскіх моў і вытрымала каля 20 выданняў. У магната было шэсць сыноў, якія, як і іх бацька, любілі вандраваць па свеце. У 1620 годзе яны прывозілі са сваіх вандровак у Мірскі і Нясвіжскі замкі геаграфічныя карты, якія ўжо тады былі даволі дакладнымі. Адна з такіх карт прадстаўлена ў экспазіцыі Мірскага замка.
     
    7. Чорная сасна ў парку
    У старажытнасці “італьянскі сад” каля Мірскага замка славіўся экзатычнымі раслінамі і дрэвамі. У пейзажным, гэтак званым англійскім парку расце вельмі рэдкая для Беларусі чорная сасна, пасаджаная князямі Святаполк-Мірскімі. Гэта дрэва можа дасягаць узросту 800 гадоў. Такія экзатычныя зяленыя хвойныя дрэвы любілі саджаць каля сцен сваіх рэзідэнцый беларускія магнаты.
     
    8. Марка “Мірскі замак”
    Першая марка, выдадзеная у гонар замка. У 1930-я гады прэзідэнт Польшчы Масціцкі наведаў Мірскі замак і сустрэўся з князем Міхаілам Святаполк-Мірскім. Прэзідэнт Польшчы высока адзначыў намаганні князя па рэстаўрацыі замка і захаванні “польскай культурнай спадчыны”, якой лічыўся замак. Неўзабаве была выпушчана і марка з выявай замка.
     
    9. “Галава барана” на сцяне з відам на стаў
    Існуе легенда: пакуль будзе цэлая гэта галава, будзе стаяць замак.
     
    10. Экспазіцыя Святаполк-Мірскіх
    У гасцёўні экспануецца пласцінка з запісамі рамансаў Надзеі Святаполк-Мірскай. Пласцінка знойдзена супрацоўнікамі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў архіве (г. Мінск). Голас будзе агучаны ў экспазіцыі.
    Супрацоўнікам ўдалося зрабіць алічбоўку песень з адной з пласцінак і запісаць на сучасны дыск. Такім чынам, можна пачуць голас адной з княгінь Святаполк-Мірскіх.
     
    11Гістарычная рэканструкцыя экспазіцый "Сталовая ізба" XVII ст. і "Партрэтная зала" 1740–1750-х гг.
    У гэтых залах адноўлены кесаніраваныя і ляпныя пазалочаныя столі, усталяваныя і рэканструяваны печы і каміны, паркетная падлога, дэкор сцен.
     
    У час урачыстага адкрыцця Мірскага замка 16 снежня 2010 адбудуцца тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртныя выступленні ансамбляў “Класік-авангард”, “Пастараль”, “Харошкі”, “Талака”, выстава выяўленчага мастацтва з удзелам знакамітых мастакоў Беларусі Віктара Альшэўскага, Міхаіла Баразны і Уладзіміра Зінкевіча.

    Святочныя мерапрыемствы дапоўняцца гашэннем спецыяльнай маркі, прысвечанай адкрыццю замка (першая марка з выявай Мірскага замка датуецца 1930-мі гадамі). Напрыканцы ўрачыстага адкрыцця праграмай запланаваны святочны феерверк з выкарыстаннем гістарычных феерверачных традыцый Казіміра Семяновіча.

    Сёння Мірскі замак з’яўляецца не толькі гісторыка-культурным помнікам, але і культурна-асветніцкай і адукацыйна-выхаваўчай установай культуры, даступнай для наведвання ўсімі катэгорыямі грамадзян Рэспублікі Беларусь і іншых краін.

    Замкавы комплекс "Мір" – гэта самы запатрабаваны турыстычны аб’ект Беларусі, які стаў адным з яе сімвалаў. У 2010 годзе замак наведае больш за 180 тысяч турыстаў з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа.

    Урачыстае адкрыццё комплекса адбудзецца 16 снежня 2010 года. Мірскі замак сёння таксама наведае Аляксандр Лукашэнка.

    Фото: Святлана КІРПА

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў
     Сярэднявечныя рыцарскія даспехі 

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў

    Традыцыйны шляхетны строй XVI стагоддзя

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў
    На шматлікіх экранах - трансляцыя фільмаў пра лёс Мірскага замка

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў
    "Калідор часу": ад XVII стагоддзя да XVIII

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў
    Паляўнічая зала 

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў


    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў
    Сталовая ў стылі XVI-XVII стагоддзяў 

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў
    Бальная зала XVIII стагоддзя 

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў


    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў
    Так жылі Святаполк-Мірскія. Зала, прысвечаная ўладальнікам замка ў XIX стагоддзі 

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў

    Скляпы замка хаваюць шмат цікавага 

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў
    Вінны склеп 

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў
    Сярэднявечныя шалі 

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў
    "Гаспадарчыя прыпасы"

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў
    Новы гардэроб у чаканні гасцей 

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў

    Творчасць сучасных мастакоў, прысвечаная Мірскаму замку 

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў

    Інтэрактыўны даведнік раскажа гасцям замка пра яго гісторыю, экспазіцыю і шмат што іншае

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў

    "Даведнік" дае інфармацыю на рускай і англійскай мовах 

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў

    Унутраны дворык замка 

    Замкавы комплекс Мір адкрываецца для наведвальнікаў
←Замковый комплекс Мир открывается сегодня для посетителей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика