Новае жыццё фаліянта

Источник материала:  
Беларускія навукоўцы змогуць вывучаць “Жыціе Ефрасінні Полацкай” па лічбавай копіі
Новае жыццё фаліянтаКнігу XVI стагоддзя, якая захоўваецца ў фондзе Пагодзіна Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (Санкт-Пецярбург), адзнялі супрацоўнікі выдавецтва Беларускага экзархата па просьбе вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
“Жыціе Ефрасінні Полацкай” — выдатны помнік старажытнага усходнеславянскага пісьменства. Лічыцца, што жыціе было напісана ў канцы XII стагоддзя ў Полацку. Усяго існуе больш за 180 спісаў XVI—XVIII стагоддзяў, але ўсе яны захоўваюцца за межамі Беларусі (у кнігасховішчах Расіі, Літвы, Украіны), што ўскладняе работу са старажытнымі кнігамі.
“Дзякуючы электроннай копіі рукапісу адкрываюцца шырокія магчымасці яе далейшага вывучэння для вучоных і ўсіх тых, хто цікавіцца нашым мінулым, пісьмовай спадчынай. Гэта падарунак усім вернікам-хрысціянам Беларусі, падарунак Полацкай зямлі, што ўзгадавала князёўну-ігуменню”, — расказала старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Эльвіра Ярмоленка.
Копія дае магчымасць пазнаёміцца з “Жыціем” усім жадаючым, дапамагае аднавіць тэкст рукапісу. Гэта ў перспектыве можа быць выкарыстана пры стварэнні архіва царкоўнаславянскіх тэкстаў, якія былі распаўсюджаны на землях старажытнай Беларусі.
Пачатак гэтай працы ўжо пакладзены. Так, раней быў адноўлены тэкст Слуцкага Евангелля XVI стагоддзя і вывучаны яго моўныя асаблівасці.

Таццяна Кірушчанка


←Белорусские деятели искусства стали звездами шаляпинских вечеров в Уфе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика