Unistar гатова набыць яшчэ адну радыёстанцыю

Источник материала:  
16.12.2010 10:36 — Новости Культуры
Кіраўніцтва радыё Unistar гатова набыць яшчэ адну радыёстанцыю, паведаміла дырэктар Unistar Анастасія Шаціла 15 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, у выпадку набыцця яшчэ адной радыёстанцыі на ёй будзе рэалізаваны «іншы фармат, іншае мэтавае ядро, іншае музычнае напаўненне».

Як мяркуе Шаціла, на беларускім рынку свабодная ніша для радыёстанцый, якія вяшчаюць толькі ў музычным фармаце, без інфармацыі (т.зв. «Relax радыё»).

Не заняты таксама фармат «Гумар FM», які вельмі актыўна развіваецца ў Маскве. Трэці свабодны фармат — «добры, правільны рок», аднак яго «цяжка прадаць рэкламадаўцу».

Дырэктар радыёстанцыі адзначыла, што слухачы радыё, якія перадаюць рок і гумар, не будуць перасякацца з аўдыторыяй Unistar, тады як «Relax радыё» здольнае скласці «мяккую канкурэнцыю».

Паводле інфармацыі Шацілы, 22 снежня Unistar адзначае 10-годдзе. Да яго прымеркаваныя канцэрт гурту Brainstorm, які 15 снежня адбудзецца ў клубе «Брадвей», і новае афармленне («гукавая ўпакоўка») Unistar, якое пачне выкарыстоўвацца 22 студзеня.

Доля Unistar на рэкламным рынку сярод радыёстанцый складае 11%, паведаміла дырэктар. Задача радыёстанцыі — быць лепшай у катэгорыі «Заходні хіт», таму ў яе эфіры адносна няшмат рускамоўнай музыкі. Мэтавая аўдыторыя Unistar — людзі 25–35 гадоў. На гэтых слухачоў разлічана шырокая палітра папулярнай музыкі, у тым ліку хіты сусветных зорак Элтана Джона, Стынга, Патрысіі Каас, Крыса Ры, гуртоў «Скорпіёнс», «А-Ха».

Падзяліцца навіной: 
Анастасія Янушэўская, БелаПАН

←Адбылася перадача факсіміле Слуцкага Евангелля Нацыянальнай бібліятэцы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика