У Мінску адкрылася II Беларуская біенале жывапісу, графікі і скульптуры
Праходзіць яна ў Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3).
У экспазіцыі больш за 200 работ, створаных айчыннымі майстрамі выяўленчага мастацтва розных пакаленняў за апошнія два гады.
Як адзначыў намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў (БСМ) Сяржук Цімохаў, адметнасць выставы ў тым, што напярэдадні XX з’езда БСМ беларускія жывапісцы, графікі і скульптары выставілі свае творы на конкурс, які праводзіцца паводле ўзору вядомых еўрапейскіх
Кожны ўдзельнік выставы мае магчымасць патаемна пазначыць у бюлетэні трох найлепшых на яго думку аўтараў у трох намінацыях (жывапіс, графіка і скульптура). Пасля галасавання незалежныя прадстаўнікі рэвізійнай камісіі творчага саюза праз падлік набраных балаў вызначаць пераможцаў конкурсу, паведаміў намеснік старшыні БСМ.
Ён запрасіў усіх аўтараў выставы 22 снежня ў Палац мастацтва, каб пазначыць ў бюлетэнях прозвішчы трох найлепшых мастакоў біенале ў кожнай з трох намінацый.
У Палацы мастацтва адбылася прэзентацыя каталога I Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры, якая адбылася там 4–24 верасня 2008 года. Яе пераможцамі былі прызнаны Уладзімір Канцадайлаў і Леанід Хобатаў (жывапіс), Рыгор Сітніца (графіка), Андрэй Асташоў (скульптура).
Сёлетняя біенале працуе да 25 снежня.
Марат Гаравы, БелаПАН