Канцэрт Вольгі Акуліч — 16 снежня
Пачатак у 19.00.
Гледачоў чакае паўтары гадзіны прыгожай гітарнай музыкі і добрай паэзіі.
У першай частцы канцэрту прагучаць песні з альбома «Трохкутнік». Удзел бярэ гітарыст Алег Змушка (з якім, уласна кажучы, альбом «Трохкутнік» і запісваўся).
Другая частка — з новымі песнямі і гітарыстам гурта «Верасень» Максімам Сазонавым з удзелам Віталіка Валошына з губным гармонікам.
Кошт квіткоў — 10 тыс. руб., набыць іх можна папярэдне ў касе музея, або замовіўшы па тэлефоне (029) 640 09 38 ці непасрэдна перад канцэртам.
Спасылкі на творчасць Вольгі Акуліч і гурта «Верасень» у інтэрнэце:
Трэкі з альбома «Трохкутнік» прадстаўленыя для свабоднага праслухоўвання на персанальнай старонцы Вольгі Акуліч і на сайце «Эксперты.by» (разам з рэцэнзіямі экспертаў).
Відэазапісы
Кліп Вольгі Акуліч на песню «Шлях»