Калядны падарунак ад Вольскага

Источник материала:  
13.12.2010 11:15 — Новости Культуры
16 снежня музыка выступіць з праграмай «Белая яблыня грому», падчас якой заспявае і новыя песні.

Калядны падарунак ад Вольскага

«Белая яблыня грому» — праграма Лявона Вольскага на вершы беларускіх класікаў: Чачот, Міцкевіч, Багушэвіч, Багдановіч, Купала, Колас, Броўка, Танк, Куляшоў, Геніюш, Панчанка, Барадулін. Прэзентаваў музыка яе ў сакавіку ў Купалаўскім тэатры.

Канцэрт пройдзе ў канцэртнай зале «Мінск».

— Нас тады папракалі, што была абраная такая маленькая зала, — кажа Лявон Вольскі. — Але камерны тэатр — выдатнае месца для такіх імпрэзаў... Цяпер, калі мы вырашылі прадставіць публіцы пашыраную версію канцэрта, Купалаўскі тэатр зачыніўся на рэстаўрацыю, і зала мусіла быць ужо большая.

На канцэрце Вольскі абяцае заспяваць акрамя вядомых песень і новыя, на словы Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Сыса і ўласныя.

На канцэрт запрошаны народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін,

чый верш і даў назву ўсёй праграме музыкі — «Белая яблыня грому».

— Мы запрашалі Рыгора Іванавіча яшчэ на першы канцэрт у сакавіку, але тады ён толькі выйшаў з лякарні і прысутнічаць не змог, — кажа Лявон Вольскі. — Гэтым разам, спадзяюся, у класіка атрымаецца.

Чакаецца таксама удзел паэта Генадзя Бураўкіна і перакладчыка Васіля Сёмухі.

«Белая яблыня грому». 16 снежня (чацвер) а 19.00. КЗ «Мінск»

Квіткі (8017) 2801510, (8029) 6555596. www.soundline.by

Падзяліцца навіной: 
КМ

←Лявон Вольскі пойдзе на выбары назіральнікам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика