На канцэрце Усебеларускага сходу Анжаліка Агурбаш выканала песню Някляева
— Адно магу сказаць: «Малайчына, Ліка!» — пахваліў Уладзімір Някляеў Анжаліку Агурбаш.
Як сказаў кандыдат у прэзідэнты, ён нават не сумняваецца, што
выбар спявачкі на гэтую песню для такога мерапрыемстве быў цалкам свядомы.— У «несвядомасць» тут не згуляеш. Яна — дзяўчынка дарослая.
Паводле Някляева, у гэтай песні можна знайсці і схаваны сэнс: белыя і чырвоныя колеры заўсёды былі асаблівасцю беларускіх нацыянальных сімвалаў.
— У песні спяваецца:
«Белае віно і чырвонае — кожнаму сваё», — нагадаў Някляеў.Як вядома, гэтую песню Анжаліка Агурбаш выконвае ўжо 17 гадоў. З яе яна пачынала сваю кар’еру яшчэ ў «Верасах». Ці быў выбар на кампазіцыю Уладзіміра Някляева выпадкова ці ж гэта быў свядомы крок спявачкі, у самой Анжалікі Агурбаш высветліць не ўдалося.
А Уладзіміра Някляева можна толькі павіншаваць: нягледзячы на ўсе перашкоды, яму ўсё такі атрымалася прарвацца на Усебеларускі сход.
— Цяпер я магу смела сказаць, што я быў там і выступіў, — сказаў на заканчэнне кандыдат.