Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
Кніга, прысвечаная класіку літаратуры, упершыню выйшла ў 1990-м годзе. У перавыданні аўтар вырашыў нічога не змяняць, хаця і былі спрэчныя моманты. Мальдзіс пісаў не аб пісьменніку, а найперш аб сябру. Гэта расповед аб чалавеку з яго звычкамі і заганамі.
Кніга напісана не без гумару. Чаго вартая гісторыя, калі незнаёмы паляк запрасіў Караткевіча і Мальдзіса на вячэру ў кракаўскі рэстаран, а плаціць давялося беларусам. 460 злотых.
Альбо іншая гісторыя. Падчас здымкаў аднаго з фільмаў з удзелам медзведзяняці, жывёлу прывялі да Караткевіча на кватэру. Мядзведзя вымылі і паклалі спаць на тахце. Ад таго часу пайшла гуляць байка, што пісьменнік трымае мядзведзя ў кватэры.
Набыць кнігу можна тут.
Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча. Партрэт пісьменніка і чалавека / Адам Мальдзіс. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 208 с.
КМ