Дзякуй дабрадзеям!
Паслу Францыі ў Беларусі Мішэлю Рэнеры, сям’ям Вішталяў, Ярашэнкаў, Паўлоўскіх, Тэрэзы Рыбалтоўскай, Антону Астаповічу, Данцы Васілеўскай, Ганне Васілеўскай, Аліне Рыбалтоўскай, Сяргею Пачобуту, Уладу Павічу, Ганне Яўгелеўскай, Анжэле Кабалавай, Уладзіміру Маразюку, сп. Дашкевічу, групе №7 гістфаку БДУ, студэнтам гістфаку Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова, гурту «Рэлікт», а таксама ўсім тым, чые прозвішчы пакуль невядомыя.
***
Нагадаем, што ў лістападзе на інтэрнэт-аўкцыён трапіла Метрычная кніга Ішкальдскага касцёла 1759—1807 гг. Унікальны дакумент праз аўкцыён ніхто не выкупіў, але навіна пра яго разышлася ў СМІ. Тады за справу ўзяўся студэнт Андрэй Радкоў, які сумесна з а. Ігарам Лашуком арганізаваў збор сродкаў. Кнігу супольнымі намаганнямі выкупілі. Цяпер ёй пастараюцца надаць статус рухомай матэрыяльнай каштоўнасці, адскануюць для архіваў і перададуць у парафію.
СП