«Быў. Ёсць. Буду!» -9 снежня, Музей Купалы
08.12.2010 11:29
—
Новости Культуры
9 снежня (чацвер), а 15-й Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ладзіць імпрэзу «Быў. Ёсць. Буду!», прысвечаную 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
У вечарыне бяруць удзел:
- Вячаслаў Рагойша, доктар філалогіі, прафесар, старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы, сябра Уладзіміра Караткевіча
- Генадзь Бураўкін, паэт, перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі
- Сяргей Панізнік, паэт, перакладчык, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябра Саюза журналістаў Беларусі
Аздобяць мерапрыемства песні на вершы Уладзіміра Караткевіча ў выкананні бардаў Рамана Яраша і Андрэя Касценя.
Падзяліцца навіной:
Ала Дражына
Ала Дражына