У.Някляеў: Я прыйшоў, каб вы перамаглі
    06.12.2010 19:20
     —
    Новости Культуры
  
  |  | 
- Мы ляжым снапамі на таках,
Нас малоціць кожны, хто ў руках
Мае цэп! І так ва ўсе вякі...
І яшчэ пытаюць землякі:
Што табе, паэту, да палітыкі?
- Як пытанне — так адказ наўпрост:
Я прыйшоў, каб вы ўдыхнулі волі,
Каб без страху ўсталі ў поўны рост
І на ток не леглі ўжо ніколі!
- Каб у родным краі валадарылі
Бог на небе, праўда на зямлі,
Каб збылося ўсё, пра што вы марылі!..
- Я прыйшоў, каб вы перамаглі!
Падзяліцца навіной: