Творчы ўзнёсак пiсьменнiкаў
Адбыўся справаздачна-выбарчы сход Мiнскага гарадскога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. За апошнiя дзесяць гадоў гэтая арганiзацыя вырасла з 44 да 270 чалавек. 16 пiсьменнiкаў – лаўрэаты Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь. 74 творцы – лаўрэаты iншых лiтаратурных прэмiй, у тым лiку i мiжнародных. Дактароў навук – 20, кандыдатаў навук – 24 чалавекi.
Вядзецца вялiкая арганiзацыйная, культурна-масавая, рэдакцыйна-выдавецкая работа. За пяць гадоў пiсьменнiкi аддзялення выдалi больш за 400 кнiг, апублiкавалi ў зборнiках i перыядычных выданнях некалькi тысяч мастацкiх i публiцыстычных твораў. Многiя друкуюцца ў Расii i краiнах СНД, далёкага замежжа. 38 кнiг выда-дзена ў “Бiблiятэцы Саюза пiсьменнiкаў Беларусi” i ў серыi прыгоднiцкай i фантастычнай лiтаратуры.
Пiсьменнiкi сталiчнага аддзялення – удзельнiкi шматлiкiх мiжнародных, рэспублiканскiх, гарадскiх святаў, фестываляў, творчых форумаў. За 5 гадоў iмi праведзена звыш 3300 мерапрыемстваў. Адбылося звыш 14 000 лiтаратурных выступленняў у самых розных аўдыторыях: дзiцячых садках, школах, ВНУ, бiблiятэках, музеях, на прадпрыемствах i г.д.
Асаблiвы клопат – юныя лiтаратары, з iмi ладзяцца кансультацыi, конкурсы, семiнарскiя заняткi, аказваецца дапамога ў рэдагаваннi першых публiкацый, кнiг. Укладзена анталогiя маладой паэзii Беларусi (180 маладых паэтаў прадстаўлена). Рыхтуецца анталогiя апавядання маладых лiтаратараў. Ствараюцца i працуюць лiтаратурныя аб’яднаннi i школы.
Распачата работа па выпуску першых кнiг юных лiтаратараў сталiцы ў серыi “Мiнскiя маладыя галасы”. Тое ж самае па выпуску кнiг “Бiблiятэкi Мiнскага гарадскога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi”, усё гэта сумесна з упраўленнем культуры Мiнгарвыканкама.
Сталiчныя пiсьменнiкi абмеркавалi задачы i творчыя планы на блiжэйшыя гады.
Старшынёю Мiнскага гарадскога аддзялення СПБ зноў аднагалосна абраны вядомы беларускi празаiк Мiхась Пазнякоў.