Кніга пра местачковае чыноўніцтва

Источник материала:  
01.12.2010 12:09 — Новости Культуры

Мікола Ільючык напісаў дакументальную аповесць пра яўрэйскую трагедыю і страх перад ёй у беларускіх чыноўнікаў.


Паляшук Мікола пачуў у дзяцінстве ад маці гісторыю аб расстрэле яўрэяў у роднай вёсцы падчас вайны. І калі вырас, вырашыў ушанаваць памяць аб забітых. Двойчы звярнуўшыся да мясцовых чыноўнікаў па дапамогу, атрымаў у адказ толькі абразы. Пасля такога вырашыў сваімі сіламі паставіць на месцы расстрэлу помнік. І ўсё сам зрабіў. А як толькі закончыў, раённае начальства так перапалохалася, што гатовае было пакараць Міколу штрафам у пяцьсот базавых велічыняў. Маўляў, за самавольны захоп зямлі на ўскрайку вёскі. Прапаноўвалася помнік знішчыць. А адзін чыноўнік так перахваляваўся, што за парадай звярнуўся наўпрост да абласнога кіраўніцтва.

Знайшліся, праўда, прыстойныя людзі. Помнік застаўся. Яго нават унеслі ў рэестр. Не пакаралі і Міколу.

У раённай дакументальнай хроніцы «Памяць», над якой працаваў вялікі штат аўтараў, інфармацыі аб расстраляных шасці яўрэях у 1941 годзе адсутнічае. Не знайшлі. Мікола Ільючык адшукаў скупыя звесткі аб трагедыі, месца расстрэлу. І выдаў кнігу. У чыноўнікаў жа ініцыятыва з месцаў не ў пашане.

Кніга пра местачковае чыноўніцтва
Помнік, які так напалохаў чыноўнікаў.

У памяті в долгу. Документальная повесть / Ніколай Ільючік. — Мінск: А.Н.Вараксін, 2010. — 92 с.

Падзяліцца навіной: 
КМ

←Цэнзары зрабілі ў «Ладдзі роспачы» 296 правак

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика