Памёр папулярны камедыйны актор Леслі Нільсэн

Источник материала:  
29.11.2010 10:58 — Новости Культуры

Памёр папулярны камедыйны актор Леслі Нільсэн

Папулярны амерыканскі актор Леслі Нільсэн, вядомы сваімі камедыйнымі ролямі ў фільмах «Аэраплан!» і «Голы пісталет» памёр ва ўзросце 84 гадоў.

Як паведаміў агент акцёра Джон Кэлі, Нільсэн памёр у шпіталі непадалёк ад свайго дома ў горадзе Форт-Лодердэйл, штат Фларыда, дзе праходзіў лячэнне ад запалення лёгкіх.

Канадзец паводле паходжання, сын эмігранта з Даніі, Нільсэн прыехаў заваёўваць Галівуд у сярэдзіне 1950-х ужо вядомым драматычным акцёрам у Нью-Ёрку, дзе ён здымаўся ў папулярных тэлесерыялах.

Яго высокі рост, выразны твар і цудоўная міміка адразу зрабілі Нільсэна адным з самых запатрабаваных галівудскіх акцёраў, аднак спачатку яму даставаліся ў асноўным нязначныя ролі.

Кінематаграфічная кар’ера акцёра пачалася з сур’ёзных драматычных роляў, хоць яго калегі па здымачнай пляцоўцы заўсёды адзначалі, што за кадрам Нільсэн быў вялікім жартаўніком.

Яго сапраўднае акторскае амплуа было раскрыта пасля выхаду ў 1980 г. на экраны фільма «Аэраплан!», які стаў хітом міжнароднага кінапракату.

З тых часоў Нільсэн сыграў больш чым у трох дзесятках фільмаў.

Актор працягваў актыўна здымацца, нягледзячы на сталы ўзрост. Апошні фільм з яго удзелам, «Вельмі страшнае кіно — 5», павінен выйсці ў пракат у 2011 г.

Падзяліцца навіной: 
Бі-Бі-Сі

←«Белсат» змяняе назву спадарожніка і пашырае эфір

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика