Нясвіж можа стаць першай культурнай сталіцай СНД у 2011 годзе

Источник материала:  
25.11.2010 10:31 — Новости Культуры

Нясвіж можа стаць культурнай сталіцай СНД у 2011 годзе, заявіў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура.

«Канчатковае рашэнне яшчэ не прынята, але мы падтрымалі гэту ідэю», — заявіў ён. Па словах губернатара, прыняццю рашэння па гэтым пытанні можа спрыяць завяршэнне рэканструкцыі Нясвіжскага замка. «Да канца года тут павінны быць завершаныя будаўнічыя працы, у траўні-чэрвені скончыцца рэстаўрацыя замка», — сказаў чыноўнік.

Таксама Б.Батура паведаміў, што

плануецца выдзяленне 2 мільярдаў рублёў на добраўпарадкаванне парку каля Нясвіжскага замка і горада ў цэлым.

«Нясвіж цалкам варты стаць культурнай сталіцай», — рэзюмаваў губернатар.


Падзяліцца навіной: 
Marketing.by

←Экскурсія з Гродна на радзіму Караткевіча 27-28 лістапада

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика