Эратычная фотасесія Лукашэнка
Як вядома, Вольга Вайніловіч і Лера Бацякова пакуль абралі шлях хатніх гаспадыняў, выйшаўшы замуж за шоўмэна Вадзіма Галыгіна і бізнэсоўца Уладзіміра Каяву адпаведна. Ганна Гоманава піша і прадае ўласныя карціны. Вызначылася з родам дзейнасці і Таццяна Лукашэнка — таксама самастойная творчая адзінка.
Спачатку яе можна будзе ўбачыць у расійскай версіі часопіса Maxim, у раздзеле «Хто гэтая дзяўчына?» Сімвалічна, што беларуска з прозвішчам Лукашэнка з’явіцца менавіта ў снежаньскім нумары глянцу — у месяц, калі на радзіме будуць праходзіць прэзідэнцкія выбары.
— У гэтай рубрыцы друкуюцца фотасесіі дзяўчат, якія з’яўляюцца тварамі рэкламных ролікаў, — расказала «Салідарнасці» Таццяна. — Я знялася ў рэкламе шакаладных батончыкаў «Nuts» у ролі вавёркі.Гэты ролік можна ўбачыць у Беларусі, Казахстане, Расіі. Вось мяне і запрасілі. Злётала, знялася, вярнулася…
На пытанне пра ўмовы здымак суразмоўніца адказваць не захацела.
Мы прапануем выбранае з інтэрв’ю Тані Лукашэнка для MAXIM.
— Раскажы, калі ласка, сцэнар роліка. Раптам не ўсе чытачы яго бачылі.
— Я бягу з велізарным арэхам і на поўнай хуткасці ўразаюся ў натоўп гіганцкіх сініх амерыканскіх футбалістаў. І ў выніку ў мяне ад гэтага арэха атрымаўся вось такі сіняк! Праўда, ім потым рэжысёр растлумачыў, што яны ўсё ж павінны расступацца хоць неяк, інакш я проста аб іх заб’юся. І далей было ўжо не так балюча.
— Гэта быў твой дэбют ці ты ветэран рэкламы?
— Не тое каб ветэран, але рэкламавала я многае. Напрыклад, паясы для пахудзення. Гэта калі спачатку паказваюць поўную жанчыну, а потым яе ж, але добра схуднелую. Я заўсёды паказвала ўжо схуднелую.
— А наконт уласнай фігуры і вагі ў цябе ёсць нейкія комплексы? Проста вельмі часта нават тыя жанчыны, што выглядаюць ідэальна, спрабуюць худзець ныюць, што яны вельмі тоўстыя.
— Ну не ведаю. Мяне ў сабе ўсё задавальняе. Ніколі не сядзела на дыетах і нават хачу крыху паправіцца.
— Раней ты спявала ў групе «Топлес». Вы сапраўды выступалі топлес?
— Вядома, не! Але прадусар лічыў, што назва мусіць прыцягваць публіку, а на дыскі і кліпы грошай шкадаваў. Вельмі стамлялі суцэльныя гастролі і пераезды. У выніку нашая галоўная бландынка выходзіла на сцэну перад велізарным натоўпам на плошчы і крычала: «Прывітанне, Баранавічы!» Хоць гэта былі не Баранавічы, а Бабруйск. Уяўляеш, як гэты натоўп рэагаваў?
— Галоўнае, што жывая засталася. І якія далейшыя планы?
— Я пішу песні і хачу зрабіць свой сольны праект. Пакласці іх на музыку і выканаць пад фартэпіяна. Толькі прадусара няма.
— Каму патрэбны прадусар, калі ёсць Youtube? Калі ты геніяльная, народ гэта тут жа разашле адно аднаму, і да цябе прыйдзе слава.
— Праблема ў тым, што я вельмі самакрытычная. Мне трэба спачатку самой пераканацца, што ў мяне атрымліваецца добрая музыка, і толькі потым выносіць на суд гледачоў.
Па словах Таццяны, пытанне з уласным развіццём як самастойнай творчай адзінкі — сапраўды толькі пытанне часу.
— Выкласці свае песні на youtube.com — гэта добрая ідэя. Цяпер стаіць пытанне, як гэта прадставіць гледачу. Так што гэта справа часу, — сказала Лукашэнка «Салідарнасці».
Больш за тое, дзяўчына падзялілася найбліжэйшымі планамі на будучыню, якія выявіліся не менш цікавымі.
Ужо пачынаючы ад гэтых выходных прыхільнікі змогуць бачыць Таццяну ў эфіры тэлеканалаМы ўжо было паспадзяваліся, што дзеля павышэння рэйтынгаў гэты тэлеканал будзе пераймаць нямецкі досвед, дзе транслююць пікантны прагноз з дыктаркамі у сэксуальным адзенні… Але не.
Як запэўніла нас Таццяна Лукашэнка, у эфіры яна будзе з’яўляцца вельмі нават адзетай. Праўда, на яе думку, невялікае дэкальтэ ў блузцы будзе
Салідарнасць