«Як пошуг маланкі»: новы фільм пра Лапіцкага

Источник материала:  
22.11.2010 16:01 — Новости Культуры
20 лістапада ў Мінску адбыўся прагляд дакументальнага фільма «Як пошуг маланкі» пра антысаветчыка Расціслава Лапіцкага.

Чарговы фільм Валерыя Мазынскага стаў другой стужкай рэжысёра, прысвечанай Лапіцкаму. Здымаўся ён для тэлеканала «Белсат».

Валерый Мазынскі.

Алесь Цыркуноў.

Фільм прысвечаны пасляваеннаму антысавецкаму супраціву на Мядзельшчыне-Смаргоншчыне і яго лідару 20-гадоваму Расціславу Лапіцкаму. Падпольная арганізацыя была выкрытая НКУС, пасля чаго маладых людзей асудзілі. Паплечнікі і сябры Лапіцкага атрымалі па 25 гадоў зняволення, а сам Расціслаў быў расстраляны: ён адмовіўся ад памілавання.

У 1948-1949 гадах Лапіцкі стварыў антысавецкую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала ўлёткі. Яна пратрымалася некалькі гадоў, пакуль на яе след не выйшлі савецкія спецслужбы. У 1950 годзе група была раскрытая.

Імя антысаветчыка вярнуў з забыцця гісторык Міхась Чарняўскі, напісаўшы кнігу «Як пошуг маланкі». Ён стварыў і сцэнар для фільма.

Прэзентацыя стужкі прайшла ў «Кнігарні Ў». Атмасферу эпохі стварылі шматлікія савецкія плакаты, неахайна развешаныя на сценах і кніжных паліцах:

«Релігія — яд, берегі ребят», «Будь бдітельным», «Спецназ НКВД на службе Родіны».

Удзел у прэзентацыі ўзялі рэжысёр Валерый Мазынскі, Уладзімір Шульжыцкі і Аляксей Кавалец, якія сыгралі Лапіцкага і савецкага вайскоўцу адпаведна. «Было цяжка, але цікава. Падчас здымкаў я ледзь не адмарозіў ногі. Цяпер разумею, як няпроста было Лапіцкаму і яго сябрам», — адзначыў Шульжыцкі.

Мастак Алесь Цыркуноў прэзентаваў карціну, прысвечаную расстралянаму герою. «Я напісаў яе, калі яшчэ не было гэтай кніжкі і гэтага фільма. Мы ведалі зусім мала пра Расціслава Лапіцкага, але ўжо тады я вырашыў увекавечыць яго імя» — адзначыў Цыркуноў. На карціне адлюстраваны Лапіцкі і дваццаць яго паплечнікаў. Унізе — аўчарка і акрываўленая рука савецкага следчага.

Паглядзець фільм можна тут.


Падзяліцца навіной: 
nn.by

←Вадим Девятовский: чудес много не бывает!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика