Ішкальдскую рэгістрацыйную кнігу 1759 г. знялі з таргоў

Источник материала:  
22.11.2010 11:59 — Новости Культуры
Прадавец: Улічваючы нездаровы ажыятаж, узняты ў прэсе, і пазіцыю некаторых зацікаўленых асобаў, кніга на таргі больш выстаўляцца не будзе.

Ішкальдскую рэгістрацыйную кнігу 1759 г. знялі з таргоў
Фота ay.by

Унікальны дакумент — Рэгістрацыйную кнігу ішкальдскага прыходу ад 1759 г., якую выставілі на інтэрнэт-аўкцыён, ніхто не набыў. Нагадаем, што дакумент ацэньваўся ў 3 мільёны беларускіх рублёў.

Інфармацыя пра аўкцыён выклікала дыскусію ў прэсе. Настаяцель ішкальдcкай парафіі ад 1996 года а. Мацей Шматоўскі з гэтай нагоды выказаўся, што калі гэты дакумент належыць касцёлу, то яго трэба вярнуць.

«Улічваючы нездаровы ажыятаж, узняты ў прэсе, і пазіцыю некаторых зацікаўленых асобаў, кніга на таргі больш выстаўляцца не будзе», — напісаў уладальнік лота пад нікам raritet.

Па словах айца Мацея, самастойна выкупіць гэты дакумент яго парафія, якая сёння налічвае каля 600 чалавек, бадай не здолее: «У нас пераважна старыя людзі, лішніх грошай у іх няма».

Глядзі яшчэ:
Старажытная кніга і сучасныя Шарыкавы


Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

←80 гадоў таму Янка Купала зрабіў харакіры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика