Грунвальдскі нумар «ARCHE»

Источник материала:  
21.11.2010 19:35 — Новости Культуры

Грунвальдскі нумар «ARCHE»

«ARCHE» (10 -2010). Грунвальд: 1410-2010.

Чарговы нумар часопіса «Архэ» цалкам прысвечаны Грунвальдскай бітве. У прадмове да новага нумара мінскі гісторык Андрэй Мацук піша: «Разважаючы пра магчымыя формы памяці пра Грунвальд, напэўна варта пазбавіць гісторыю Грунвальда ад афарбаванага ў нацыянальныя міфы адцення і такім чынам па-новаму асэнсаваць гэтае памятнае месца: гісторыя бітвы і яе наступстваў можа быць расказана як цалкам рэальная, але з розных прычынаў няздзейсненая спроба знайсці формы ажыццяўлення міру ў цэнтральна-ўсходнееўрапейскім рэгіёне, змяняючы такім чынам замацаваны анахранічны погляд на гістарычную барацьбу германскіх, славянскіх і балцкіх народаў ды нібыта непазбежную нязгоду Вялікага Княства Літоўскага, Польшчы і Нямецкага ордэна».

У грунвальдскім нумары Алег Дзярновіч разважае над пытаннем — «Грунвальд: канец экспансіі ці супрацьстаяньня?», а таксама піша пра «Грунвальд савецкі». Нямецкі гісторык-грунвальдыст Свэн Экдаль піша пра «Уцёкі літвінаў у бітве пад Грунвальдам». Віленскі гісторык Альвідас Нікжантайціс — пра ваеннапалонных у Літве і Нямецкім ордэне ў 1283—1409 гг. ды пра тое, як ацэньвала Грунвальдскую бітвы грамадства Літвы ў XV—XVI стст.

Цалкам са зместам нумара можна азнаёміцца тут.

«ARCHE» (10 -2010). Грунвальд: 1410-2010. ад 22 лістапада ў продажы. Дзе набыць? Пытайцеся ў распаўсюднікаў

Баранавічы — Руслан Равяка, п/с 13, 225409, Баранавічы — 9, тэл. (029) 767-20-37.

Брэст — Ігар Бараноўскі, тэл. (0162) 25-61-55.

Віцебск — Барыс Хамайда, тэл. (0212) 34-52-41.

Гомель — Ларыса Шчыракова, тэл. (029) 341-66-94; Дзяніс Федарэнка, тэл. (029) 733-55-22.

Гродна — Эдвард Дмухоўскі, тэл. (029) 133-87-17.

Магілёў — Алесь Асіпцоў, тэл. (0222) 25-57-85, (029) 625-57-85.

Маладэчна — Алесь Кштальтны, тэл. (044) 792-36-88, (029) 271-77-22.

Мінск — Сяргей Бахун, тэл.(029)724-54-56, (029) 624-54-56 .

Наваполацк — Ірына Бельская, тэл. (029) 296-15-73

Часопіс «Архэ» шукае распаўсюднікаў з іншых мясцінаў.
Падзяліцца навіной: 
Паводле Arche.by

←На детском «Евровидении» с победителем случилась любовь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика