Гары Потэр агаліўся
Гары Потэр і Дары смерці: Частка І (Harry Potter and the Deathly Hallows: Part 1)
ЗША — Вялікабрытанія, 2010, каляровы, 146 хв.
Рэжысёр: Дэвід Етс
Ролі выконваюць: Дэніэл Рэдкліф, Рупэрт Грын, Эма Ўотсан, Ральф Файнс, Гелэна
Жанр: Фантазійныя прыгоды паводле аднайменнай кнігі Джаан Роўлінг
Адзнака: 6 (з 10)
У грамадзе чараўнікоў уладу захапілі цёмныя сілы. Гары Потэру з сябрамі, каб перамагчы, трэба разгадаць тайну Дарункаў смерці і адшукаць загібель Цёмнага Лорда.
Сёмую кнігу слыннае эпапеі для экранізацыі падзялілі на дзве часткі. Першая з’явілася на экране, наступная плануецца налета. Рэжысёрам выступіў Дэвід Етс, які ўжо ставіў папярэднія кнігі пра Гары Потэра.
Найлепей у Етса атрымліваюцца дэкарацыі й выпаленыя пейзажы. Схаладнелая прырода рыфмуецца са змрочнымі падзеямі, шэры туман агортвае герояў. Нават магічныя спецэфекты, якія не прымусяць публіку сумаваць, зледзянелыя ад страху. (Затое казка пра Дарункі смерці —
На тварах герояў ужо зусім не дзіцячыя эмоцыі, а
ў сцэне відзежы Рона Уізлі Гары Потэр і Герміёна аголеныя(але тактоўна размытыя).
Хаця амаль трохгадзінная стужка апошніх прыгодаў Гары Потэра й дынамічная, масавыя сцэны — стрыманыя, а агульныя эмоцыі — сцішаныя. Адпаведна настрою сёмае кнігі пануе халаднаватая й крыху пластыкавая змрочнасць. Замаленькіх дзяцей лепей гэтай атмасфераю не палохаць.