Чырвонаму касцёлу – 100 гадоў
bymedia.net |
Без яго немагчыма ўявіць Мінск. Лёс Чырвонага касцёла сугучны лёсу нацыі ў апошняе стагоддзе.
Яго падарылі Мінску Эдвард Вайніловіч і яго жонка Альбіна. У канцы XVIII ст. у Мінску было 15 касцёлаў ды 5 уніяцкіх цэркваў. А праз сто гадоў застаўся ўсяго адзін. У 1903 г. вернікі паставілі дзве тысячы подпісаў пад заявай аб патрэбе будаўніцтва новай святыні.
Міравы суддзя, стацкі дарадца, дэпутат расійскай Дзярждумы, шматгадовы старшыня Мінскага сельскагаспадарчага таварыства Эдвард Вайніловіч узяўся ўзвесці касцёл за прыватны кошт у памяць сына Сымона, які пражыў толькі 12 гадоў. Пакуль чынавенства разглядала заяву мінскіх вернікаў, Вайніловічаў напаткала яшчэ адна трагедыя: памерла іх
У камітэт для кіравання будаўніцтвам новага касцёла, апроч Вайніловіча, увайшлі такія шанаваныя ў Мінску асобы, як гарадскі галава М.Валовіч, ксёндз А.Ака, графы Любанскі і Чапскі.
Праектаваць новы касцёл Вайніловіч даручыў прускаму архітэктару Тамашу Пайздэрскаму. Выява створанага ім храма неараманскага стылю ў прускім Ютрасіне трапілася на вочы фундатару і надзвычай яго ўразіла.
Узоры ўсіх дэталяў, нават завесы і клямкі на дзверы, падрыхтаваў сам Пайздэрскі, каб вытрымаць цэласнасць стылю. Але прускі грамадзянін не меў права будаваць касцёлы на тэрыторыі Расіі. Таму рабочая дакументацыя праекта была зробленая ў майстэрні Уладзіслава Марконі з Варшавы, а фармальныя правы даручаныя тутэйшаму інжынеру Ф.Барановічу.
Будаўніцтва пачалося ў маі 1906 г. і вялося фірмай «
Дарэчы, Вайніловіч спрыяў беларускаму руху. Ён сябраваў з Раманам Скірмунтам, сустракаўся з Іванам Луцкевічам, добра ведаў Вацлава Іваноўскага, ахвяраваў грошы на «Нашу Ніву». Вайніловіч падтрымаў утварэнне БНР, удзельнічаў у паседжанні яе Рады.
З прыходам бальшавікоў касцёл прыстасавалі спачатку пад Польскі тэатр БССР, а пасля — аддалі пад кінастудыю.
У часе Другой сусветнай вайны храм быў вернуты парафіі. Пробашчамі ў ваенны час былі а. Вінцэнт Гадлеўскі і а. Станіслаў Глякоўскі, якіх нацысты расстралялі ў Трасцянцы за ўдзел у незалежніцкім падполлі.
Антон Шукелойць, у часе вайны дырэктар Гістарычнага музея, вярнуў у касцёл абраз Божай Маці ў стылі мадэрн: з краявідам Мінска, касцёлам і ўкленчанымі дзецьмі Вайніловіча. З гэтым абразом у музеі за саветамі была праблема: людзі на яго жагналіся…
Пасля 1945 г. у касцёле зноў была кінастудыя. На другім паверсе зрабілі павільёны, куды для здымак усцягвалі і машыны, і коней… Тут здымалі стужкі «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Дзяўчынка шукае бацьку», — кінакласіку БССР.
Рабіліся спробы цалкам знішчыць святыню. У
У
Ва ўтульных глядзельных залах партыйныя работнікі праглядалі заходняе кіно — на прадмет эротыкі і гвалту. Вызначалі, што можна паказваць народу, а што не…
А ў канцы
Дзякуючы велізарным намаганням пробашча Уладыслава Завальнюка і ўсёй парафіяльнай грамады, касцёл стаў цэнтрам рэлігійнага жыцця і асветы.
Цяпер богаслужбы тут ідуць і ў рымскім, і ў грэцкім абрадах. І тут я хрысціў сваю дачку, якой, як падрасце, я буду расказваць пра гэты храм багата дзіўных гісторыяў… А гісторыя
***
21 лістапада а 12-й, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара сусвету, пройдзе ўрастая літургія, якая стане кульмінацыйным момантам святкавання.Святую Імшу ўзначаліць Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч. Гамілію прамовіць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. На літургію запрошаны іерархі з Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт, іерархі з-за мяжы, прадстаўнікі дыпламатычных місій хрысціянскіх краін.
Некаторыя вернікі ў гэты памятны дзень атрымаюць сакрамэнт канфірмацыі.
Сяргей Харэўскі