Разам — дружная сям’я

Источник материала:  
У Беларусі камфортна сябе адчуваюць прадстаўнікі 140 нацыянальнасцяў і народнасцяў
Разам — дружная сям’яА вось як выглядае пяцёрка самых шматлікіх этнасаў паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2009 года. Амаль 84 працэнты жыхароў краіны аднеслі сябе да карэннай нацыянальнасці, беларусаў, 8 працэнтаў — да рускіх, 3 працэнты — да палякаў, каля 2 працэнтаў — да ўкраінцаў, 0,1 працэнта — да яўрэяў. Нацыянальны склад асобных абласцей краіны адрозніваецца ад усебеларускага. Цікава, напрыклад, што ў Брэсцкай і Мінскай абласцях пяцёрку найболей шматлікіх нацыянальнасцяў замыкаюць не яўрэі, а армяне. У Гомельскай вобласці на чацвёртай пазіцыі ў спісе найболей шматлікіх нацыянальнасцяў — цыганы, а палякі перамясціліся там на шостую пазіцыю. На Гродзеншчыне беларусаў 67 працэнтаў, палякаў — 22, а замыкаюць пяцёрку літоўцы — іх там 0,2 працэнта.
Яшчэ адна тэндэнцыя: абсалютная колькасць прадстаўнікоў найболей шматлікіх нацыянальнасцяў у Беларусі скарацілася ў параўнанні з дадзенымі перапісу 1999 года: яўрэяў — у 2,2 раза, украінцаў і рускіх — на трэць. Змяншэнне колькасці прадстаўнікоў асноўных нацыянальнасцяў тлумачыцца як натуральным змяншэннем насельніцтва, так і міграцыйным адтокам.
Тым часам тыя самыя міграцыйныя працэсы прывялі да росту колькасці прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Так, у параўнанні з 1999 годам кітайцаў, якія стала пражываюць на тэрыторыі Беларусі, пабольшала ў 20 разоў, арабаў — у 2,7 раза, туркменаў — у 2,3 раза. Тым не менш колькасць прадстаўнікоў гэтых нацыянальнасцяў у агульнай колькасці насельніцтва краіны пакуль нязначная.
Сярод нацыянальнасцяў, якія вельмі рэдка сустракаюцца ў Беларусі — японцы (23 чалавекі) і шведы (17).

Святлана Шымовіч

←ЭМИР КУСТУРИЦА: «Я — БОЛЬШОЙ БОЛЕЛЬЩИК БЕЛАРУСИ»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика