Самы першы квіток на канцэрт Вольскага набыў амбасадар Швецыі

Источник материала:  
17.11.2010 14:51 — Новости Культуры


Самы першы квіток на канцэрт Вольскага набыў амбасадар ШвецыіНа “Белай яблыні грому” 16 снежня Лявон Вольскі выканае новыя кампазіцыі і заспявае па-харвацку.

Першы канцэрт “Белая яблыня грому” на вершы класікаў (ад Чачота да Барадуліна) прайшоў у сакавіку ў Купалаўскім тэатры — у камерную залу тады змясціліся далёка не ўсе ахвотныя. Але цяпер і гэтага не паўторыш — тэатр закрылі на рэканструкцыю. Таму і было прынятае рашэнне — даць “Белую яблыню грому” ў канцэртнай зале “Мінск”.

Адметна, што на канцэрт ужо збіраюцца гледачы, якія бачылі праграму ў Купалаўскім. Самы першы квіток набыў… амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

— Я быў на першым канцэрце, — кажа спадар Стэфан. — Наш Клуб беларускамоўных амбасадараў стараецца не прапускакць падобныя мерапрыемствы. Тады разам са мной хадзілі амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас, амбасадар Польшчы Генрык Літвін, амбасадар Украіны Ігар Ліхавы. Гэтым разам на канцэрт я запрасіў яшчэ амбасадараў Эстоніі, Славакіі і Францыі.

Ці ж варта ісці на канцэрт тым, хто ўжо быў тады у Купалаўскім?

“Варта, — заўпэўнівае Вольскі. — У праграму дадаліся два новыя спевы — на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса. Так атрымалася, што яны не патрапілі на дыск. Таму хто патрапіць на канцэрт — пачуе эксклюзіўнае выкананне!.. ”

Лявон кажа, што зараз “Крамбамбуля” рыхтуе альбом з традыцыйных і фолькавых песень. Прычым — не толькі беларускіх: “Ёсць французская песня, ірландская, харвацкая… У альбоме будуць 2 версіі — на мове арыгіналу і па-беларуску. На канцэрце, каб падзівіць народ, збіраюся заспяваць па-харвацку — а потым спраўдзіць, колькі словаў зразумее зала!..”



←Первая репетиция Даниила Козлова на «Евровидении-2010»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика