Дзверы адчыняюцца? Беларускае мастацтва сёння
Арганізатары ласкава запрашаюць на экспазіцыю, а таксама на дыскусіў з аўтарамі працаў (19 лістапада) і даследчыкамі ды крытыкамі сучанага мастацтва (20 лістапада). Выстава будзе працаваць да 9 студзеня 2011.
Гэтая выстава — першая на сённяшні дзень прэзентацыя беларускіх сучасных мастакоў у Літве. Нягледзячы на тое, што Мінск, сталіца Беларусі, знаходзіцца ўсяго толькі за 170 км ад Вільні, гандлёвы і культурны абмен паміж Літвой і Беларуссю ў апошнія дваццаць гадоў адбываўся ў вельмі малым аб’ёме — як па чынніку цяперашняй палітычнай сітуацыі ў Беларусі, так і з прычыны празаходняй арыентацыі мэтаў і перспектываў Літвы.
Можна выказаць здагадку, што афіцыйная культурная палітыка Беларусі не спрыяе развіццю сучаснага мастацтва; таму беларускім мастакам можа быть складана завязваць прадуктыўную дыскусію з гледачамі і крытыкамі і далучацца да шырэйшай міжнароднай арт-супольнасці. Сацыяльна-палітычная рэальнасць Беларусі таксама накладае істотныя абмежаванні і табу на мясцовых мастакоў, і яны змушаныя звяртацца да мовы сучаснага мастацтва, багатай метафарамі. Нягледзячы на гэта, беларуская сучасная арт-супольнасць з’яўляецца вельмі актыўнай і знаходзіцца ў бесперапынным пошуку, як рэалізаваць свае творчыя амбіцыі і ажыццяўляць іх у Беларусі і ў іншых краінах.
Выстава «Дзверы адчыняюцца? Беларускае мастацтва сёння» дэманструе працы мастакоў, якія жывуць і працуюць у Беларусі, а таксама беларусаў, што жывуць за мяжой.Абедзве паловы раз’яднанай мастацкай супольнасці прэзентуюцца ў рамках аднаго праекта не ўпершыню, аднак важным момантам з’яўляецца тое, што на гэты раз гэта адбываецца ў максімальнай блізкасці ад іх роднай краіны. Большасць беларускіх мастакоў, якія жывуць на Захадзе, падтрымліваюць сувязь са сваімі блізкімі і рэгулярна наведваюць іх, аднак у іх рэдка бывае магчымасць прадставіць свае працы ў Мінску (і ў Беларусі ў цэлым). У гэтым кантэксце віленскі праект, што ажыццяўляецца ў горадзе Еўрапейскага саюза, які пры гэтым з’яўляецца даволі даступным для жыхароў Беларусі, становіцца месцам асаблівай сустрэчы на нейтральнай суседняй тэрыторыі.
Гэты праект дае магчымасць беларусам зірнуць на сваё мастацтва збоку, па-за рамкамі звычайных табу. Большасць прадстаўленых у праекце працаў так ці інакш закранаюць праблемы беларускага грамадства і яго цяперашнія клопаты, аднак толькі некаторыя мастакі вырашаюцца адкрыта згадваць рэчы, якія звычайна замоўчваюцца. Магчыма, гэты праект адкрые для адносна ізаляванага і малавядомага для міжнароднай публікі беларускага мастацтва новыя каналы сувязі. Іншымі словамі, паспяховае ажыццяўленне гэтага праекта можа неяк прыадчыніць дзверы.
Выстава «Дзверы адчыняюцца? Беларускае мастацтва сёння» суправаджаецца каталогам на літоўскай, рускай і ангельскай мовах. У рамках выставы таксама праводзіцца канферэнцыя, на якой літоўскія і беларускія даследчыкі прадставяць шырэйшы кантэкст беларускага сучаснага мастацтва і культуры.
Мастакі: Ганна Школьнікава, Алена Давідовіч, Аксана Гурыновіч, Артур Клінаў, Аляксандр Камароў, Аляксандр Караблёў, Аляксей Лунёў, Марына Напрушкіна, Ігар Пешахонаў, арт-група «Пазітыўныя дзеянні», Ігар Саўчанка, Сяргей Шабохін, Аляксей Шынкарэнка, Піліп Чмыр і арт-група «Беларускі клімат», Уладзімір Цэслер і Сяргей Войчанка, Максім Тымінько, Руслан Вашкевіч, Алег Юшко.
Куратар: Кястуціс Куйзінас
Арганізатар і месца правядзення: Цэнтр сучаснага мастацтва, Вільнюс, вул. Вокечу, 2
Пры падтрымцы Міністэрства культуры Літоўскай Рэспублікі, Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі; Шведскага агенцтва па міжнародным развіцці (SIDA)
Асістэнт куратара: Юлія Фаміна
Кансультанты і каардынацыя ў Беларусі: Таццяна Бембель і Ірына Стальная
Асістэнт праекта: Ганна Самарская (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт)
Дзякуем Валянціне Кісялёвай і Галерэі «Ў» (Мінск)