На навагрудскай царкве Барыса і Глеба ўсталёўваюць «цыбуліны»

Источник материала:  
14.11.2010 00:37 — Новости Культуры
Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч: «Працы вядуцца незаконна».

Так царква Барыса і Глеба выглядала да рэканструкцыі. Фота Змітра Міхневіча.

У чэрвені 2010 г. каля царквы з"явіліся «цыбуліны». Фота Змітра Рагачова.

У лістападзе 2010 г. «цыбуліны» пачалі ўсталёўваць. Фота pomniki.budzma.org.

У лістападзе 2010 г. «цыбуліны» пачалі ўсталёўваць. Фота pomniki.budzma.org.

На мінулым тыдні ў Навагрудку на царкве Барыса і Глеба, помніку архітэктуры ХІІ ст., пачалі ўсталёўваць пазалочаныя цыбулепадобныя купалы. У працэсе ўсталявання «цыбулін» дэмантуюцца шатровыя завяршэнні вежаў царквы.

У сувязі з гэтым старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч звярнуўся з лістом у Міністэрства культуры з просьбай спыніць працы ў Навагрудку, паведамляе БелаПАН. Ён просіць распачаць у адносінах да прыходу царквы і адказных супрацоўнікаў Навагрудскага райвыканкаму адміністрацыйную справу. Акрамя таго, А. Астаповіч звярнуўся ў навагрудскую пракуратуру.

Працы па рэканструкцыі пачаліся ў чэрвені гэтага года і выклікалі скандал. Антон Астаповіч звярнуўся тады да навагрудскіх уладаў з патрабаваннем спыніць рэканструкцыю Барысаглебскай царквы. Спасылаючыся на Ігара Чарняўскага, старшыню ўпраўленні Міністэрства культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, Астаповіч заявіў ў чэрвені, што рэканструкцыя вежаў царквы не ўзгодненая з Міністэрствам культуры. Настаяцель царквы айцец Мікалай Орса на гэта заявіў, што дазвол атрымаў.

За храм уступіліся інтэлектуалы. Зварот да Беларускага Экзархату Расейскай Праваслаўнай Царквы і Міністэртва культуры падпісалі філосафы Алесь Анціпенка і Валянцін Акудовіч, архітэктарка Ірэна Лаўроўская, мастацтвазнаўцы Сяргей Харэўскі і Максім Жбанкоў.

На сітуацыю вакол помніка архітэктуры адрэагавала Міністэрства культуры. Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі міністэрства падрыхтавала прадпісанне па вядзенні рэстаўрацыйных працаў у Навагрудку і даслала яго копію ў Навагрудскі райвыканкам. У гутрацы з НН начальнік упраўлення Ігар Чарняўскі тады так і не раскрыў дэталі прадпісання: «А ці будуць тыя цыбуліны, ці не будуць, стане ясна пасля канчатковай падрыхтоўкі праекту».

«Наша Ніва» будзе сачыць за развіццём падзей у Навагрудку.

***

Царква Св. Барыса і Глеба — помнік архітэктуры сусветнага значэння. Збудаваная ў 1517–19 на месцы старажытнага храма ХІІ ст. Фундатар — гетман ВКЛ князь Канстанцін Астрожскі. Помнік архітэктуры ўяўляе сабой сімбіёз гатычнага і рэнесанснага стыляў з рысамі абарончага дойлідства. У 1839 царква робіцца праваслаўнай. У 1873–75 храм перабудавалі ў псеўдарускім стылі, пасля яму вярнулі ранейшы выгляд. Пасля Другой сусветнай вайны царква не функцыянавала, службы аднавіліся ў 1990-я.


Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

←Первый показ спектакля «Белы анёл з чорнымi крыламi» прошел в оршанской исправительной колонии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика