Сустрэча са Славамірам Адамовічам у Сядзібе БНФ
10.11.2010 16:15
—
Новости Культуры
17 лістапада а 18 гадзіне ў сядзібе Партыі БНФ (пр. Машэрава, 8) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам Славамірам Адамовічам. Будуць чытанні вершаў, цікавыя аповеды, адказы на пытанні. Запрашаем!
Славамір Адамовіч — беларускі пісьменнік, аўтар паэтычных зборнікаў «Кальварыйскія клёны», «Зямля Ханаан», «Плавільшчыкі расы», дакументальнай кнігі «Турэмны дзённік» ды інш. За верш «Убей презідента» быў асуджаны, правёў 10 месяцаў у турме. У 2002 годзе эмігрыраваў у Нарвегію, дзе атрымаў статус «гуманітарнага ўцекача». У 2009 годзе вярнуўся на радзіму.
Падзяліцца навіной: