Не ўсе народныя мастакі Беларусі падпісалі некралог Савіцкаму
Фота Анатоля Клешчука. |
У ліку падпісантаў — Аляксандр Лукашэнка і найвышэйшыя дзяржчыноўнікі. Сярод мастакоў падпісалі рэктар Акадэміі мастацтваў Міхал Баразна і чатыры народныя мастакі Беларусі: Гаўрыла Вашчанка, Леў Гумілеўскі, Георгій Паплаўскі, Уладзімір Стальмашонак.
У той жа час іншыя народныя мастакі Беларусі — Леанід Шчамялёў, Арлен Кашкурэвіч, Васіль Шаранговіч, Май Данцыг, Віктар Грамыка сваіх подпісаў не паставілі.
Міхась Савіцкі быў супярэчлівай асобай. Ён канфліктаваў з
Яшчэ адна супярэчнасць Савіцкага — ягоны антысемітызм. Некалі яму давялося выпраўляць карціны, прысвечаныя жахам фашысцкіх канцлагераў. У серыі «Лічбы на сэрцы» быў персанаж з зоркамі Давыда на лагерных робах. На карцінах ён паслугоўвае карнікам. Тыя зоркі мастаку давялося замаляваць. Вядома таксама, што Савіцкі прыклаў нямала намаганняў, каб не дапусціць вяртання ў Беларусь твораў Марка Шагала. Ён нярэдка адмаўляў незалежным СМІ ў інтэрв’ю, кажучы, што яны «прадаліся габрэям».
А ў 1998 годзе ён разам з старшынёй аб’яднання «Гістарычныя веды» Адамам Залескім звярнуўся да Генпракуратуру з просьбай прыцягнуць да крымінальнай адказнасці ўдзельнікаў навуковай канферэнцыі «Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі: 1917–1997 гады».
Злыя языкі закідаюць Савіцкаму ўдзел у рэанімацыі неасавецкай сімволікі ў
Міхась Савіцкі быў сярод самых шанаваных сённяшняй уладай дзеячоў культуры. Можна меркаваць нават па пасмяротных знаках увагі:
Нягледзячы на супярэчлівасць асобы, Савіцкі быў бясспрэчным лідарам савецкага мастацкага рэалізму. «У найлепшых сваіх творах, ён быў праўдзівым і моцным. Савіцкі быў захавальнікам акадэмічнай школы. І ў гэтым ягоная значнасць. Ён быў адзін такі», — кажа Рыгор Сітніца.
Смерць мастака здымае ідэалагічныя рознагалоссі. Застануцца ягоныя творы. Партрэты класікаў беларускай літаратуры ўпрыгожылі школьныя падручнікі. На яго «Хлябах» узгадуецца не адно пакаленне беларусаў.
Сямён Печанко, Мікола Бугай, Кастусь Матушыч