«Дзеяслоў»: невядомыя Сыс і Караткевіч
09.11.2010 16:44
—
Новости Культуры
Выйшаў чарговы нумар часопіса «Дзеяслоў».
![]() |
У №48 друкуюцца
невядомыя вершы і апавяданне Анатоля Сыса.Творы адшукалі яго сябры ў лістах і старых падшыўках газет.
Да 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча Сяргей Законнікаў і Віктар Ярац напісалі эсэ. Публікуюцца лісты самога Караткевіча да Міколы Улашчыка.
У нумары таксама
«Сечка» Андрэя Федарэнкі і ўрывак з рамана Артура Клінава «Шалом».Друкуюцца творы і пераклады пераможцаў конкурсу, прысвечанага памяці Ларысы Геніюш.
Падзяліцца навіной:
КМ
КМ