Акцёры праігнаравалі адкрыццё кінафестывалю «Лістапад»

Источник материала:  
06.11.2010 11:00 — Новости Культуры
Міжнародны кінафорум адкрыўся 5 лістапада ў Мінску.

Яшчэ да 18 гадзін, калі быў прызначаны праход айчынных і замежных кіношнікаў па чырвонай дарожцы, цікаўныя ўжо стаялі і чакалі каля Палаца Рэспублікі.

Жывая музыка: вайсковы аркестр, дзяўчаты-барабаншчыцы.

Але ніхто не з’яўляўся ні праз дзесяць, ні праз дваццаць хвілін. Журналістка БТ падыходзіла да людзей і прасіла іх запляскаць. «А цяпер мы сустракаем акцёра Багдана Ступку». Аператар у гэты час здымаў натоўп. Людзям такая забава не спадабалася. Ды і журналістка, паспрабаваўшы містыфікацыю раз-другі, супакоілася.

А ўсе ўжо замярзалі. І калі загучаў раскацісты голас: «Мы вітаем гасцей сямнаццатага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», пачалі пільна ўзірацца ў цемень, з якой чакалі выхаду зоркі. Прайшла жанчына, за ёй — састарэлы мужчына. Тыя, хто пачаў пляскаць у далоні, адразу перасталі. «Хто гэта былі?»— перамаўляліся паміж сабой. Адказу не было. Дзіўна было глядзець на «зорак», якіх нават арганізатары не ведалі ў твар. Акцёры ішлі з пафас па чырвонай дарожцы, але людзі не маглі прывітаць іх, бо нікога проста не пазнавалі.

Затое, калі з’явілася беларуская тэлежурналістка Святлана Бароўская, аб гэтым пачулі ўсе. Ды і астатніх айчынных кіношнікаў называлі пайменна. Аляксандр Яфрэмаў, Андрэй Кудзіненка, Аляксандр Колбышаў, Андрэй Курэйчык…

Вялікую ўвагу з боку гледачоў і журналістаў выклікаў расейскі акцёр Аляксандр Стрыжэнаў.

Сярод іншых замежных гасцей — Ніна Брыгвадзэ, Вахтанг Кікабідзэ, Наталля Бандарчук. Але абяцаных акцёраў больш як з пяцідзесяці краінаў не было.

Не прыехалі на адкрыццё кінафестывалю і чаканыя Арнэла Муці і Эмір Кустурыца.

Ці то надвор’е не лётнае, ці то вырашылі ігнараваць.

Кінафестываль у Мінску працягнецца да 12 лістапада. У яго межах пройдуць чатыры конкурсы: асноўны мастацкага кіно, маладога кіно, немастацкіх фільмаў, маладога немастацкага кіно, а таксама фестываль дзіцячага і падлеткавага кіно «Лістападзік».

Падрабязней з праграмай кінафестывалю можна пазнаёміцца тут.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Макарэвіч

←В Могилевском областном драмтеатре начались читки пьес современных белорусских драматургов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика