«Гарадзенскі палімпсест: дзяржаўныя і сацыяльныя структуры. XVI–XX стст»

Источник материала:  
04.11.2010 14:26 — Новости Культуры
Шаноўнае спадарства! Запрашаем на ІІІ Міжнародную навуковую канферэнцыю «Гарадзенскі палімпсест: дзяржаўныя і сацыяльныя структуры. XVI — XX стст.»

«Гарадзенскі палімпсест: дзяржаўныя і сацыяльныя структуры. XVI–XX стст»

Канферэнцыя адбудзецца 6 лістапада (субота).

Адрас: Гродна, вул. Будзённага 48а, пакой 69. Пачатак працы, а 9:30

Вядомыя навукоўцы з Беларусі і Польшчы прадставяць вынікі сваіх даследаванняў, прысвечаных гарадзенскім судам, гарадскому магістрату і з’ездам шляхты часоў ВКЛ. Можна будзе даведацца пра практыку выканання прысудаў у Гародні XVIII cт., пра барацьбу магнацкіх груповак на гарадзенскіх сойміках…

Характарыстыка судовых і дзяржаўных устаноў горада эпохі ВКЛ будзе дапоўнена сюжэтамі з сацыяльнай гісторыі і гісторыі паўсядзённасці ХІХ-ХХ стст.

Упершыню прагучаць рэфераты пра

зняволеных гарадзенскіх турмаў, пра вучняў і настаўнікаў навучальных установаў горада, пра дзяцінства габрэйскіх дзяцей ХІХ ст., будзе прапанаваны сацыяльны партрэт гарадзенскага чыноўніка, ахарактарызаваная роля кінематографа і фатаграфіі ў жыцці гарадзенцаў…

Таксама звяртаем асаблівую ўвагу гарадзенцаў на пасяджэнне «Помнікі Горадні: лёс і перспектывы».

Пасля рэферату Сяргея Харэўскага, прысвечанага архітэктару М.Чагіну і ягоным гарадзенскім праектам, адбудзецца прэзентацыя новых выданняў па гісторыка-культурнай праблематыцы. Пачатак гэтага паседжання, а 18.00.

Запрашаем усіх цікаўных гісторыяй каралеўскага гораду на Нёмане!

    Таварыства Беларускай Школы
    Інстытут гістарычных даследаванняў Беларусі (ЕГУ)
    Акадэмічная сетка даследчыкаў Вялікага Княства Літоўскага
    Эдвард Дмухоўскі
    Алесь Смалянчук
    Наталля Сліж

Падзяліцца навіной: 

←Джоан Роулинг придется доказывать в суде, что «Гарри Поттер» не плагиат

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика