Пазнавальныя маршруты

Источник материала:  
Выстава беларускіх кніг падарожнічае па Украіне
Сфарміраваная больш чым з 500 кніг беларускіх выдавецтваў выстава арганізавана пасольствам Беларусі ва Украіне ва ўстановах культуры і адукацыі. Першая кніжная экспазіцыя была разгорнута 22 верасня ў Данецку ў ходзе мерапрыемства, прысвечанага 10-годдзю дзейнасці Данецкай грамадскай арганізацыі Культурна-асветніцкае таварыства беларусаў “Нёман”. Выстава прыцягнула ўвагу прадстаўнікоў данецкай мэрыі, беларускай дыяспары, журналістаў, пра яе пісалі рэгіянальныя СМІ.
Затым беларускую кнігу прымаў Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі. Арганізацыя выставы, прэзентацыя якой была прымеркавана да Дзён культуры Рэспублікі Беларусь ва Украіне, падрыхтавана пасольствам сумесна з Цэнтрам беларускай мовы і культуры Інстытута філалогіі Кіеўскага ўніверсітэта. У прэзентацыі прынялі ўдзел кіраўнікі Інстытута, яго прафесары і выкладчыкі, студэнты, у тым ліку першакурснікі, якія паступілі на спецыяльнасць з профільным вывучэннем беларускай мовы.
Прэзентацыя выставы кніг беларускіх выдавецтваў прайшла і ў адной са школ горада Ірпень Кіеўскай вобласці, у якой вывучаюць беларускую мову.
А цяпер пасол Беларусі ва Украіне мае намер правесці ў лістападзе выставу ў Нацыянальнай бібліятэцы Украіны імя У. Вярнадскага.

←«ЛІСТАПАДНЫЯ» ДНИ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика