Ганаровым госцем на «Лістапад» запрошаны Кікабідзэ
Акцёр, спявак і рэжысёр Вахтанг Кікабідзэ запрошаны ганаровым госцем на найбуйнейшы беларускі кінафестываль «Лістапад», што адчыняецца ў беларускай сталіцы.
Кікабідзэ стаў персона нон грата для Расіі, пасля таго як рэзка скрытыкаваў увод расійскіх войскаў у Паўднёвую Асецію і Абхазію ў 2008 годзе. Пасля Жнівеньскай вайны Вахтанг Кікабідзэ адмовіўся прыняць з рук расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядведзева расійскі Ордэн Сяброўства.
Кікабідзэ адказаў на тую вайну поўнай горычы
У кліпе да яе выкарыстоўваюцца кадры з хронікі канфлікту: расійскія самалёты бамбяць Грузію і Асецію. У чаргаванні з імі йдуць кадры культурнай хронікі СССР, дзе Міхаіл Дудзін, Бэла Ахмадуліна, Андрэй Вазнясенскі чытаюць свае вершы пра Грузію. Своеасаблівым эпіграфам кліпа служыць аўтограф Яўгена Еўтушэнкі «Про Грузию забыв неосторожно, поэтом быть в России невозможно».
Спявак дагэтуль не выступае на тэрыторыі Расіі.