Білеты на

Источник материала:  
29.10.2010 10:56 — Новости Культуры
27 кастрычніка ў касах Палаца Рэспублікі пачаўся продаж білетаў на цырымоніі адкрыцця і закрыцця XVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лiстапад».

Кошт білетаў складае ад 20 да 40 тыс. рублёў. Пры гэтым колькасць білетаў для продажу абмежаваная.

Цырымонія адкрыцця кінафестывалю пачнецца 5 лістапада, а 19-й гадзіне ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі.

З 18.20 да 18.40 па дывановай дарожцы да Палаца Рэспублікі пройдуць госці і зоркі фестывалю. У праграме цырымоніі адкрыцця — харэаграфічныя нумары, выступленне квінтэта салістаў ансамбля Белдзяржфілармоніі «Класік-авангард», вакальнага гурту «Чысты голас», арганізатараў і ўдзельнікаў фестывалю.

Гледачоў чакаюць прыемныя сюрпрызы, у тым ліку выступлення ганаровых гасцей кінафестывалю,

сярод якіх акцёр, спявак і рэжысёр Вахтанг Кікабідзэ.

Пасля цырымоніі адкрыцця ў Малой зале Палаца Рэспублікі адбудзецца паказ фільма-адкрыцця фестывалю — сумеснага беларуска-расійскага праекта «Брэсцкая крэпасць». Білеты на паказ таксама можна набыць у касах Палаца Рэспублікі.

Цырымонія закрыцця фестывалю адбудзецца ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі 12 лістапада.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Паходжанне славян

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика