Выстава

Источник материала:  
26.10.2010 22:55 — Новости Культуры

Экспазіцыя «Гонар нацыі. Знакамітыя габрэі — выхадцы з Беларусі» адкрылася ў выстаўнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра.

Яна распавядае пра 18 габрэяў, якія нарадзіліся на беларускай зямлі і пакінулі яскравы след у гісторыі не толькі Ізраіля і Беларусі, але і ўсяго чалавецтва.

Сярод іх — прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс, мастакі Марк Шагал, Хаім Суцін, палітычныя лідэры, дзеячы навукі і мастацтва.

Тры чалавекі — ураджэнцы Брэсцкай вобласці. Гэта-палітычны дзеяч, які стаяў ля вытокаў стварэння Ізраіля, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Менахем Бегін, першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман, былы кіраўнік урада Ізраіля Іцхак Шамір.

На выставе прадстаўленыя біяграфіі, дакументы, фатаграфіі.

«Такіх прадстаўнікоў нашай нацыі значна больш. Мы спыніліся на васемнаццаці толькі зыходзячы з сімвалічнага значэння гэтай лічбы ў юдаізме. Яна пазначае жыццё», — адзначыў у сваім выступе амбасадар Ізраіля ў Беларусі Эдуард Шапіра.

Выстава будзе працаваць па 6 лістапада.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←В Минске состоялся вечер памяти Владимира Светлова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика