Дэманічны экран (нямое кіно, жывая музыка)
28–31 кастрычніка праект Cinemascope пры падтрымцы пасольства Германіі ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўляе праграму «Дэманічны экран», прысвечаную шэдэўрам класічнага нямога кіно. «Лялька» (1919) Эрнста Любіча, «Насферату: сімфонія жаху» (1921) і «Апошні чалавек» (1924) Фрыдрыха Вільгельма Мурнау, а таксама «Шпіёны» (1928) Фрыца Ланга будуць паказаныя на вялікім экране кінатэатра «Перамога» ў суправаджэнні жывой музыкі. Праграма прымеркаваная да выхаду першага расійскага выдання кнігі Лотэ Айснер «Дэманічны экран», без якой немагчыма ўявіць гісторыю нямога кіно часоў Веймарскай рэспублікі. Прэзентацыя кнігі, якая выйшла ў маскоўскім выдавецтве Rosebud Publishing, адбудзецца ў межах праграмы.
28 кастрычніка, 19.00
Прэзентацыя кнігі Лотэ Айснер «Дэманічны экран»
Знакамітая праца, якая належыць пяру самога ўплывовага нямецкага кінакрытыка, расказвае пра творчыя пошукі ў нямецкім кіно
АПОШНІ ЧАЛАВЕК | Der letzte Mann
Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнау
У ролях: Эміль Янінгс, Малі Дэльшафт, Макс Хілер, Эмілі Курц
Германія | 1924 | 91 хв.
«Апошні чалавек» — бадай, найбольш яркі прыклад такога напрамку ў нямецкім кіно
Сцэнар Карла Маера расказвае пра пажылога швейцара (бліскуча сыгранага Эмілем Янінгсам), сэнс усяго жыцця якога — праца швейцарам і ўладанне фірмовай ліўрэяй — аднойчы руйнуецца праз нязначную правіну, якая прывяла героя на пасаду прыбіральніка. Не ў сілах перанесці прыніжэнне, і, галоўнае, страту любімай ліўрэі, ён ідзе на злачынства.
«Апошні чалавек» зацвердзіў рэпутацыю Фрыдрыха Вільгельма Мурнау як аднаго з самых выдатных рэжысёраў нямога кіно. Канчаткова адмовіўшыся ад прамежкавых цітраў і не страціўшы пры гэтым яснасці сюжэту або значнасці дзеяння, Мурнау дасягнуў вяршыні візуальнага майстэрства. Сапраўднай вяхой у развіцці кінамовы стала і выкарыстанне «суб’ектыўнай камеры», што шмат у чым апярэдзіла «новую хвалю»
Музычнае суправаджэнне — гурт «Князь Мышкін».
29 кастрычніка, 19.00
ШПІЁНЫ | Spione
Рэжысёр: Фрыц Ланг
У ролях: Рудольф
Германія | 1928 | 145 хв.
Перадапошні нямы фільм Фрыца Ланга «Шпіёны», які спалучае вядомую жарсць рэжысёра да дбайнай дэталізацыі з моцным сюжэтам і віртуозным мантажом, уяўляе сабой ідэальны ўзор шпіёнскага трылера.
У пагоні за дзяржаўнай таямніцай міжнародная шпіёнская сетка, якую ўзначальвае Хайгі (Рудольф
Кутні камень жанру, «Шпіёны» і больш чым праз 80 гадоў з моманту выхаду на экраны дзівяць навізной і арыгінальнасцю. Спрадусаваны ўласнай кампаніяй Ланга і зняты паводле сцэнару, напісанага рэжысёрам у суаўтарстве з жонкай Тэа фон Гарбау (гэтак жа, як «М» і «Метраполіс»), гэты фільм з’яўляецца «дзядулем дзясяткаў інтрыганцкіх эпікаў. Строгая прастата робіць яго самым надзённым з іх». (Эліят Стэйн, Village Voice).
Музычнае суправаджэнне — гурт «Рацыянальная дыета».
30 кастрычніка, 19.00
ЛЯЛЬКІ | Die Puppe
Рэжысёр: Эрнст Любіч
У ролях: Осі Асвальда, Херман Тыміг, Макс Кронерт, Віктар Янсан, Жазэфін Дара
Германія | 1919 | 64 хв.
«Чатыры пацешных акты з лялечнай скрынкі» — такімі цітрамі адкрываецца эксцэнтрычная камедыя Эрнста Любіча «Лялькі». У аснову сцэнару карціны, напісанага Любічам у суаўтарстве з Хансам Крэлі, легло лібрэта
Барон Шантэрэль, баючыся, што яго высакародны род перапыніцца, жадае ажаніць пляменніка Ланселота і абвяшчае конкурс нявест сярод мясцовых прыгажунь. Аднак небарака Ланселот не вельмі рады гэтай падзеі. Ён пабойваецца жанчын і шукае схову ў манастыры, дзе манахі вырашаюць разнастаіць яго жыццё з дапамогай завадной лялькі…
Упершыню ў гісторыі кіно менавіта Любіч падышоў да выяўлення гамункула, які жахае добрую палову чалавецтва, з гумарам. Ужо ў гэтай ранняй рэжысёрскай працы, свайго роду камедыйным аналагу «Кабінета доктара Калігары», адчуваецца непераўзыдзеная кінематаграфічная чароўнасць — тое, што Галівуд пазней назаве Lubitsch Touch.
Музычнае суправаджэнне — група «Mouches a l’orange».
31 кастрычніка, 19.00
Насферату: сімфонія жаху | Nosferatu, eine Symphonie des Grauens
Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнау
У ролях: Макс Шрэк, Густаў фон Вангенхайм, Грэта Шродэр, Аляксандр Гранах
Германія | 1922 | 93 хв.
Першая, вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула», фільм «Насферату: сімфонія жаху» справядліва лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянізму. У нямой карціне з дапамогай трукаў з ценямі і асвятленнем Фрыдрых Вільгельм Мурнау ўзнавіў чароўную і страшную атмасферу начнога кашмару і заклаў асновы стылю, якому было наканавана незпаваротна змяніць ход гісторыі кіно.
Па абавязку службы агент па нерухомасці Томас Хутэр (Густаў фон Вангенхайм) пакідае родны Брэмен і выпраўляецца ў Трансільванію, каб улагодзіць фармальнасці з графам Орлакам (Макс Шрэк), якія выказаў жаданне набыць дом у горадзе. Па дарозе Хутэру адкрываецца страшная таямніца графа і тых месцаў, у якія ён кіруецца…
Фільм Мурнау, які натхніў на стварэнне відавочных (і не вельмі відавочных) рэмейкаў мноства рэжысёраў — ад Вернэра Херцага («Насферату, прывід ночы») да Абеля Ферары («Кароль
Музычнае суправаджэнне — Улад Бубен.
Кінатэатр «Перамога», г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20;
Тэлефон для даведак: