Аляксандр Тамковіч прэзентуе

Источник материала:  
22.10.2010 09:17 — Новости Культуры
22 кастрычніка ў сядзібе партыі БНФ (Мінск, пр-т Машэрава, 8) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча «Лёсы». Яна прысьвечана жыцьцю і дзейнасьці дзеячаў найноўшай гісторыі Беларусі.

«Лёсы» Аляксандра Тамковіча — гэта 50 інтэрвію-маналёгаў зь вядомымі дзеячамі беларускага адраджэньня: палітыкамі, грамадзкімі і творчымі дзеячамі. Кніга пісалася пяць гадоў і выдавалася ў меншым аб’ёме, цяпер жа выйшаў дапоўнены варыянт. Пра асноўную ідэю кнігі гаворыць аўтар «Лёсаў» Аляксандар Тамковіч:

«На гэты конт вельмі слушна сказаў Манаеў. Ён сказаў, што калі прачытаеш гэтую кнігу, становіцца зразумелым, чаму мы згубілі шанцы, якія былі. Бо гэтыя людзі ўсе — культурная, творчая і палітычная эліта нацыі».

Сярод герояў кнігі Аляксандра Тамковіча — паэт Рыгор Барадулін, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, а таксама многія іншыя. Гаворка вядзецца ня толькі пра іх грамадзкую і творчую дзейнасьць, але і пра асабістае жыцьцё гэтых асобаў.

Падзяліцца навіной: 

←У

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика