Беларускі рэжысёр запрошаны на фестываль у Нідэрланды
— Назва сышла з вуснаў саміх герояў. Эквіваленту слову «днюка» ні ў воднай мове няма. Нават у беларускай цяжка растлумачыць гэты мясцовы дыялект. Яго можна зразумець як «пражыванне», «быццё», але з адценнем маруднасці і нібы абыякавасці, дзе галоўнае — пражыць дзень. Таму і ў англійскім варыянце фільм называецца «Забіць дзень», — распавядае рэжысёр Андрэй Куціла.
Фільм быў зняты для тэлекагада «Белсат». У ім распавядаецца аб узаемаадносінах немаладых жанчыны і мужчыны ў палескай вёсцы Лышча. Сп. Пуціла паспрабаваў акцэнтаваць увагу на беларускім фальклоры і чалавечых адносінах.
«Гэта жаданне ў цяжкасцях быту, сварках і лаянках разглядзець гарманічныя адносіны паміж чалавекам і прыродай, мужчынам і жанчынай».На яго думку, гэта тое, чым можна зацікавіць гледача ў Нідэрландах.
У чэрвені фільм «Днюка» атрымаў ўзнагароду на Міжнародным фестывалі рэгіянальных тэлевізіяў у Кошыцэ (Славакія), а ў жніўні стаў найлепшым дакументальным фільмам на Міжнародным кінафестывалі незалежнага кіно ў Львове (Украіна).
Амстэрдамскі міжнародны фестываль дакументальнага кіно пройдзе 17-28 лістапада.Сяргей Макарэвіч