Вясёлы ўрач
Сёння я хачу расказаць вам пра свайго ўчастковага тэрапеўта, бо рэдка сустракаеш настолькі персанажных людзей. Прыём у тэрапеўта — гэта весела. Пасля дзвюх гадзін ў змрочным калідоры, поўным чалавечай агрэсіі, дзверы расчыняюцца, і ты трапляеш у светлы пакой, дзе цябе чакаюць мілыя, добрыя людзі. «Ой, глядзіце, дзяўчынка!» — радуецца майму з’яўленню сонечная медсястра (у яе ільняныя валасы і жаўтаватая загарэлая скура, нібы яе ўсю штодня сушыць яркае сонца, абдуваюць гарачыя вятры). «Што непакоіць цябе?» — гэта ўжо пытаецца мой тэрапеўт, дзядулька гадоў
Упершыню я пабачыла майго тэрапеўта ў пачатку верасня, калі са мной здарыўся вельмі дзіўны і жудасны тыдзень. Я чамусьці пачала задыхацца на вуліцы, у метро, на працы, страшнае адчуванне, нібы тонеш, а вакол поўна людзей, а ты не можаш паклікаць на дапамогу. Зразумела, да ўрача я прыйшла ўжо бледная ад бяссонных начэй (баялася, што магу задыхнуцца ў сне), з вачыма, поўнымі страху, з гатоўнасцю пачуць самы жудасны дыягназ і цалкам атрафаваным пачуццём гумару.
«
Сёння я зноў прыйшла да вясёлага тэрапеўта, каб даведацца пра вынікі аналізаў. Гэта, вядома ж, было ўжо менш стрэсава, бо перада мной цяпер не маячыў страх смерці і я ўжо была падрыхтаваная да гарэзлівага характару дзядулі. Разам са мной зайшла дзяўчына, яна прасіла даведку, а пасля радасна намякнула медсястры, што збіраецца сыходзіць у дэкрэт. «Ооооо! Ну гэта ж такая добрая падзея!», — эмацыйна ўсклікнула медсястра. «Ну так, гэта добра, — тут у дзядулі зрабіўся жорсткі твар. — Хаця цяжарнасць — гэта жах. Вось у мяне была жонка, і што? Зрабілася тоўстая, з вялізным пузам, непаваротлівая, ідзем з ёй, а яна на нагах не трымаецца і плясь на дупу з усяе моцы, добра хоць нічога з яе не выскачыла. А бывае, што і выскоквае з іх штосьці, з гэтых цяжарных». — «Хахахахахха! Вы такі забаўны, Іван Фёдаравіч!» — заразліва зарагатала медсястра. Засмяялася і дзяўчына, паварочваючыся да мяне і правяраючыся, ці смяюся я таксама. Я чамусьці не смяялася. Пасля ён на хвалі свайго поспеху расказаў гісторыю пра тое, як да ўрача прыйшла жанчына са скаргай на млоснасць. Урач пастанавіў, што яна цяжарная. А яна не верыць, бо ў яе ўжо год не было ніякіх сувязяў. І ўвогуле яна апошні месяц правяла на курорце ў Анапе. Праўда, пасля ўспомніла, што аднойчы задрамала на пляжы, а прачнулася ўжо ўвечары, калі нікога побач не было, апроч мужчыны, які сыходзіў, неяк падазрона азіраючыся. «І што? І што ён з ёй зрабіў?» — рагатала медсястра. — «Не ведаю, але, відаць, ён і быў бацькам дзіцяці», — сказаў доктар, задаволены завяршэннем смешнага анекдота. Медсястра з цяжарнай дзяўчынай удзячна засмяяліся. А доктар ужо разглядаў маю картку, каментуючы: «Оооо, якая мача ў цябе, якасная! Мнямнямням! Я б сам выпіў!»
«Сэрцаааа, табе не хочацца спакооою…», — спяваў ён, узіраючыся ў кардыяграму. Медсястра дэманічна рагатала, закінуўшы галаву.
raznokolerovaya.livejournal.com