Kriwi далі канцэрт у Мінску

Источник материала:  
18.10.2010 11:57 — Новости Культуры
Праграма Musicband ўжо была прэзентаваная ў Берліне, але пакуль незнаёмая беларускім слухачам. Каля 90% кампазіцый канцэрта — з новага, пакуль не выдадзенага альбома Kriwi, які яшчэ не атрымаў назвы.

Зараз гурт шукае канцэртных агентаў, якія маглі б арганізаваць тур па Беларусі.

Kriwi — гэта ўнікальны праект, бо музыканты жывуць у розных краінах — Германіі, Нарвегіі, Расіі, Беларусі — і сустракаюцца для рэпетыцый і канцэртаў.

Гурт атрымаў «Рок-карону» у 1999 годзе, салістка Вераніка Круглова — тытул «Рок-князёўна» у 1998 і 1999 гадах. Гурт удзельнічаў у праектах «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут», «Сьвяты вечар», Personal Depeche і інш.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Сустрэча ў Полацку з У.Арловым - 18 кастрычніка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика