VII Акадэмія старадаўняй музыкі пачынаецца сёння ў Мінску

Источник материала:  
18.10.2010 10:15 — Новости Культуры
VII Акадэмія старадаўняй музыкі пройдзе ў Мінску з 18 па 23 кастрычніка. Падчас мерапрыемстваў адбудуцца майстар-класы па сольным і ансамблевым выканальніцтве, лекцыі па праблемах барочнай музычнай культуры.

Завершыць Акадэмію канцэрт "Італьянскае музычнае барока" з удзелам "Бахаўскага гуртка" Беларускай акадэміі музыкі. Канцэрт адбудзецца

ўвечары 22 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі.

20 і 21 кастрычніка адбудуцца канцэрты моладзевага беларуска-французскага аркестра, у склад якога ўвайшлі студэнты аркестра Беларускай акадэміі музыкі і студэнты Нацыянальнай кансерваторыі французскага рэгіёна Нансі. Дырыжор - рэктар кансерваторыі ў Нансі, прафесар Жан-Філіп Навар.

Падзяліцца навіной: 
Паводле БЕЛТА

←Шатэрнік:

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика