Памёр вядомы беларускі бубнач Ігар Маскаленка
15.10.2010 12:25
—
Новости Культуры
Прычынай смерці мог стаць востры прыступ панкрэатыту. Ігар у розныя часы быў ударнікам гуртоў “Тарнада”, “Крама”, “Мантана” і ансамбля “Песняры”.
Вядомы беларускі бубнач Ігар “Маскаль” Маскаленка некалькі дзён таму быў знойдзены мёртвым на адной з цэнтральных вуліц Мінска. Па адной з версій, прычынай смерці мог стаць востры прыступ панкрэатыту. Ігар Маскаленка пачынаў у адным з першых трэш-металічных беларускіх гуртоў “7 Герц”. У канцы 1980-х прыйшоў у “Тарнада”. Некалькі гадоў прапрацаваў з кавер-бэндамі на Блізкім Усходзе. Супрацоўнічаў таксама з “Крамай”, “Мантанай”, ансамблем “Песняры” і гуртом “Таксі”. Ігар таксама вядомы як фатограф і гукарэжысёр Тэатра Арміі. У апошнія гады ён выступаў разам з кавер-калектывам у мінскіх рэстаранах.
14 кастрычніка цела Ігара Маскаленкі было крэміравана.
Еўрарадыё выказвае спачуванні сваякам, знаёмым і ўсім прыхільнікам творчасці Ігара Маскаленкі.