Дурныя міфы пра сэкс
Сэкс — суцэльная генетыка
Ёсць распаўсюджаны стэрэатып, што мужчынская сэксуальнасць досыць агрэсіўная, а жаночая — пабочны прадукт жадання нарадзіць.
Сапраўды, у сэксу ёсць генетычны складнік, але ніхто не сказаў, што ён адзіны. Нашая сэксуальнасць выкліканая таксама псіхалагічнымі і сацыяльнымі прычынамі. Гэта добра відаць на сэксуальных разладах, калі яны ўзнікаюць у выніку псіхалагічнай траўмы або нават духоўнага крызісу.
Сэкс — гэта не проста жывёльны інстынкт. Гэта і духоўная патрэба.
Сэкс заўжды можна палепшыць
Гэта вялікая аблуда ХХ стагоддзя. Рэклама ўганяе нам у вушы пра сэкс без перапынку і асалоду без межаў. Нам даводзяць, што заўсёды можна палепшыць, аптымізаваць, дасягнуць новых нязнаных перажыванняў. Часта гэта робіцца прычынай засмучэнняў і расчараванняў…
Добры сэкс не церпіць рэкордаў.
Сэкс на пляжы — гэта нешта
Любошчы ў публічным месцы — пашыраная фантазія як у многіх мужчын, так і жанчын, а пляж узначальвае
Акрамя звычайнага забруджвання, пляжныя любошчы часам вядуць да заражэння ўнутраных органаў.
А многім людзям нязручна, ой як нязручна без звыклай канапы і бялізны!
Калі засцерагаешся, зацяжарыць немагчыма
Ад сэксу бываюць дзеці. Як бы вы ні засцерагаліся. Ані кантрацэптывы, ані, тым больш, перарваны полавы кантакт, пры якім мужчына не эякулюе ў жанчыну, не дае гарантыі.
Займаецеся сэксам, будзьце гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за выхаванне дзяцей.
Сямён Цыбульскі