Лістком ці сняжком? Сёння праваслаўныя адзначаюць вялікае двунадзесятае свята — Пакроў Прасвятой Багародзіцы

Источник материала:  
Лістком ці сняжком? 
Сёння праваслаўныя адзначаюць вялікае двунадзесятае свята — Пакроў Прасвятой Багародзіцы

Гэта свята прысвечана Багародзіцы, якая з’явілася ў 910 г. у Канстанцінопалі Блажэннаму Андрэю і яго вучню Епіфану. Па легендзе, Дзева Марыя трымала над малельнікамі белае пакрывала і малілася пра выратаванне свету. У народным уяўленні з Пакровамі звязаны самыя розныя прыкметы гэтага восеньскага часу. Казалі, што на Пакровы зіма “закрывае лета, а Бог пячатае зямлю, пасля гэтага дня і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў”. З Пакроваў пачыналася зімоўка скаціны ў хляве. Пчаляры прыкмячалі: калі дажджлівы дзень — на наступны год пчолы збяруць багата мёду. Гэта была вясельная пара. Хлопцы прыглядалі сабе нявест, а тыя напярэдадні варажылі на замужжа: набіралі ў фартух апалае лісце і вытрасалі з прыполу — куды вецер панясе, туды і замуж ісці.

←Латушко: Культурное сотрудничество между Беларусью и Израилем динамично развивается

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика