Жанчын магнітам вабіць чырвонае

Источник материала:  
13.10.2010 14:01 — Новости Культуры

Жанчын магнітам вабіць чырвонае

У мужчыны, што надзеў на першае спатканне што­небудзь чырвонае, значна больш шанцаў на поспех. Аказваецца, мужчыны ў чырвоным успрымаюцца жанчынамі як больш прывабныя.

Да такой высновы прыйшла міжнародная каманда навукоўцаў, якая праводзіла псіхалагічныя тэсты. «Жанчыны надзяляюць мужчын у чырвоным больш высокім статусам, яны выклікаюць большы давер, бо здаецца, што гэтыя мужчыны паспяховыя і прыстойна зарабляюць», — каментуе кіраўнік праекта Эндру Эліёт з універсітэта Рочэстара (ЗША).

Падчас эксперыменту прадстаўніцам прыгожага полу дэманстравалі шмат фота сімпатычных мужчын і прасілі ацаніць мужчынскую прывабнасць. Першыя пазіцыі занялі мужчыны, адзетыя ў чырвоныя футболкі, або мужчыны, чые фота былі ўстаўленыя ў рамку чырвонага колеру.

Даследчыкі мяркуюць, што гэтую з’яву можна растлумачыць біялагічнымі прычынамі. У жывёльным царстве ў самцоў многіх відаў на грудзях ёсць заўважныя чырвоныя плямы. Чым інтэнсіўнейшая іх афарбоўка, тым большы поспех яны маюць у самак.

Пунсовы — колер крыві. Пылкасць выклікае прыліў крыві да скуры.

Можна прыгадаць і старадаўні Рым. Там байцоў у элітныя часткі адбіралі, палохаючы хлопца зверам ці выпрабаваннем. Лічылася, што найлепшыя байцы выходзяць з тых, хто ад стрэсу чырванее, а не бялее.

Падзяліцца навіной: 
Сцяпан Батура

←Адкрыўся фестываль аматарскіх тэатраў «Дзверы»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика