Універсітэту культуры - 35
Як паведаміў на
Да юбілею ва ўніверсітэце створана галерэя славы — сцяна, выкладзеная каменем, на якой увекавечаны імёны выкладчыкаў, былых кіраўнікоў і супрацоўнікаў, што зрабілі ўклад у развіццё ВНУ. Валанцёры ВНУ наведваюць магілы былых супрацоўнікаў, а пры неабходнасці прыводзяць іх у парадак.
Паводле слоў Святлова, 14 кастрычніка ва ўніверсітэце пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская культура ў эпоху глабалізацыі», а вечарам у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі запланаваны святочны канцэрт.
Мінскі інстытут культуры створаны ў 1975 годзе, у 2001 годзе ён атрымаў статус універсітэта. Сёння ВНУ забяспечвае спецыялістамі прафесійныя творчыя калектывы, сельскія і гарадскія клубы, бібліятэкі, Дамы культуры, цэнтры народных рамёстваў, аматарскія тэатры, мастацкія аб’яднанні і іншыя ўстановы
Сярод выпускнікоў ВНУ — старшыня камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Саўміне Беларусі Леанід Гуляка, першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі, дырэктар Белдзяржфілармоніі Аляксандр Гарбар, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі, заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева, эстрадныя выканаўцы Алеся, Вікторыя Алешка, Наталля Тамела, Ларыса Грыбалёва і многія іншыя.
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН