Нобель па літаратуры дастаўся экс-кандыдату ў прэзідэнты Перу
Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў перуанец Марыа Варгас Льоса.
Марыа Варгас Льоса. |
Пісьменнік нарадзіўся ў 1936 годзе ў сям’і дыпламата. Дзяцінства правёў у Балівіі. У 1990 годзе ад Дэмакратычнага фронту яго вылучылі ў прэзідэнты Перу.
Яго першы раман «Горад і сабака» (1963) прынёс вядомасць за межамі краіны. У СССР кніга была нават экранізаванаў 1986 годзе. Фільм называўся «Ягуар».
Чытачы адзначаюць падабенства прозы перуанца да твораў Хемінгуэя.Марыа Варгас Льоса напісаў таксама раманы «Шчанюкі», «Размова ў Саборы», «Хто забіў Паламіна Малеро?»
Член Іспанская каралеўскай акадэміі, ганаровы доктар шэрагу ўніверсітэтаў Еўропы і Амерыкі. Кавалер Ордэна Ганаровага легіёна.
Брытанская букмекерская кампанія «Ladbrokes» у ліку лідараў на атрыманне сёлетняга Нобеля называла Томаса Транстрэмера са Швецыі, Ко Ун з Паўднёвай Карэі, сірыйца Алі Ахмад Саіда, паляка Адама Загаеўскага. Сталася па-іншаму.
Сярод іншых кандыдатаў былі Умберта Эка, Мілан Кундэра, Харукі Муракамі, а таксама два расейскія — Бэла Ахмадуліна і Яўген Еўтушэнка.Усіх лаўрэатаў па літаратуры з 1901 года было 106. Чвэрць з іх пісала па-англійску. Хаця па колькасці ўганараваных у лідарах — Францыя з чатырнаццацю пісьменнікамі. За ёй ідуць Вялікабрытанія і ЗША.
Хто станавіўся лаўрэатамі за апошняя дзесяцігоддзе.
2001 – Відыядхар Найпал (Трынідад-Вялікабрытанія)
2002 – Імрэ Кертэс (Венгрыя)
2003 –Джон Кутзээ (ПАР-Аўстралія)
2004 – Эльфрыда Елінэк (Аўстрыя)
2005 – Гаральд Пінтар (Вялікабрытанія)
2006 – Архан Памук (Турцыя)
2007 –Дорыс Лесінг (Вялікабрытанія)
2008 – Жан-Мары Леклезіо (Францыя)
2009 –Герта Мюлер (Германія)
Суседзі Беларусі таксама атрымлівалі Нобеля па літаратуры. Праўды, не ўсе. Расейцы — пяць разоў (Іван Бунін, Барыс Пастарнак, Міхаіл Шолахаў, Аляксандр Салжаніцын, Іосіф Бродскі), палякі — чатыры (Генрык Сянкевіч, Уладзіслаў Станіслаў Рэймант, Чэслаў Мілаш, Віслава Шымборская). Латышы, літоўцы, украінцы — ніводнага.
Нядаўна аб намеры змагацца за Нобелеўскую прэмію абвясціў беларускі празаік Георгій Марчук.Але яго заява была такой туманнай, што яшчэ не зразумела, ці сур’ёзны гэты намер.
Кастусь Матушыч