Дзвінск. На Дзвіне рачныя разбойнікі напалі ўночы на ганкі (плыты). Паміж разбойнікамі і асначамі (плытнікамі) пачалася бойка. Аднаго з асначоў ударылі вяслом і ён памёр на месцы.
«НН». № 38. 1910.
У кандыдатаў проста не модна выглядаць інтэлігентнымі, разумнымі, забяспечанымі людзьмі. Вольна ці міжвольна яны капіююць стыль Лукашэнкі — папулісцкую трасянку пад лозунгам «Мы універсіцетаў не канчалі». Адзін кандыдат дэманструе фотку: «Я з сям’ёй на фоне роднага дома». «Родным домам» называецца стандартны шэры дзевяціпавярховік. Верагодна, «родны дом» кандыдата — гэта клятуха
«НН». № 41. 2000.